29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску аўтамабіль ДАІ зноў трапіў у ДТЗ

17
У Бабруйску аўтамабіль ДАІ зноў трапіў у ДТЗ
ФОТА: KOMKUR.BY

Гэта ўжо другое з пачатку года ДТЗ з удзелам патрульнага аўтамабіля.

У нядзелю, 22 студзеня, а 11.50 на скрыжаванні вуліцы Батава і праспекта Будаўнікоў сутыкнуліся Volkswagen Golf і Lada Priora, што належыць ДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама, паведамляе «Камерцыйны кур'ер».

Volkswagen ехаў праспектам Будаўнікоў з боку сёмага мікрараёна, у машыне знаходзіліся кіроўца і ягоная жонка.

— Нам гарэла зялёнае святло, — распавёў кіроўца аўто Аляксей. — Раптам на скрыжаванне выехала міліцэйская «Лада». Аўтамабілю, які рухаўся са мной у спадарожным кірунку, атрымалася пазбегнуць сутыкнення. Мне пашанцавала менш.

Сам кіроўца не пацярпеў. Ягоная жонка атрымала траўмы і была дастаўленая ў медычную ўстанову. Кіроўца і пасажыр аўтамабіля аператыўнага прызначэння траўмаў у ДТЗ не атрымалі.

— Нашы супрацоўнікі атрымалі сігнал аб учыненым злачынстве і накіраваліся на выклік. Выехалі на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора з уключаным мігатлівым ліхтаром і гукавой сігналізацыяй. Згодна з ПДР, кіроўца патрульнага аўтамабіля ў такіх выпадках павінен быў пераканацца ў тым, што яго манеўр не створыць перашкод для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Аднак гэтага не было зроблена. Магчыма, мела месца звычайная няўважлівасць. Вядома, будуць узятыя тлумачэнні і з кіроўцы «Гольфа», але, відавочна, што віна за гэта ДТЗ ляжыць на нашым супрацоўніку, — пракаментаваў сітуацыю начальнік АДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкама Віталь Паддубскі.

Нагадаем, 4 студзеня гэтага года на вуліцы Шыннай яшчэ адзін патрульны аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Citroen. Прычынай ДТЗ стала няправільна выбраная хуткасць у варунках моцнага снегападу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках