25 красавiка 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісткі занялі шостае месца ў эстафеце

16
Беларускія біятланісткі занялі шостае месца ў эстафеце
НАДЗЕЯ СКАРДЗІНА
ФОТА З САЙТА SPORT.TUT.BY

Гэта найлепшы вынік нашай каманды ў гэтым сезоне.

Шосты этап Кубка свету ў біятлоне ў італьянскім Антхольцы закончыўся жаночай эстафетнай гонкай.

Упэўненую перамогу атрымала каманда Нямеччыны (Кауфман, Хамершмідт, Хільдэбранд, Дальмаер), якая на 24 секунды апярэдзіла Францыю (А. Шевалье, Брайсаз, Бескон, Дарэн-Абэр). Трэцяе месца ў барацьбе з Украінай здабыла каманда Італіі (Вітоцы, Санфіліпа, Рунгалд’ер, Вірэр), паведамляе tut.by

На першым этапе за каманду Беларусі бегла Надзея Скардзіна, якая абышлася без дадатковых патронаў і перадала эстафету шостай. Ірына Крыўко на апошнім рубяжы двойчы скарысталася дадатковым патронам і адправіла на дыстанцыю Надзею Пісараву дзясятай.

Надзея ўпэўнена праходзіла апошні этап, але толькі з чацвёртай спробы закрыла апошнюю мішэнь на другім стрэльбішчы. Тым не менш, высокая хуткасць дазволіла Пісаравай закончыць этап на сёмым месцы.

Дар'я Домрачава абмежавалася двума дадатковымі патронамі і, апярэдзіўшы Аўстрыю, закончыла гонку на шостым месцы. Гэта найлепшы вынік нашай каманды ў гэтым сезоне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках