28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як за год падаражэлі прадукты

3
Як за год падаражэлі прадукты

Прыкметней за ўсё кошты раслі ў студзені, лютым і кастрычніку.

Што падаражэла за мінулы год, а што стала таннейшым і чаму, выданне Млын.by высветліла ў галоўнай управе гандлю і паслуг Менаблвыканкама.

— Гэта адбылося за кошт больш інтэнсіўнага, чым у сярэднім у краіне, росту індэкса коштаў прадуктаў харчавання і паслуг. Што да нехарчовых тавараў, то тут індэкс ніжэйшы за сярэднерэспубліканскі паказчык, — пракаментавала сітуацыю начальніца галоўнай управы гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова.

Прыкметней за ўсё кошты раслі ў студзені, лютым і кастрычніку. У гэтыя месяцы кошт тавараў павялічылася больш чым на 1%. Рэкардсмэнам у росце індэкса коштаў стаў люты з 3,15%. А вось у жніўні назіралася супрацьлеглая сітуацыя: кошты ўпалі на 0,44%.

— Харчовыя тавары, на якія, у асноўным, адбыўся рост кошт, — гэта мяса, малако і прадукты з іх, масла і тлушчы, цукар, хлеб і хлебабулачныя вырабы, — адзначае Таццяна Шаўцова. — Сярод нехарчовых тавараў прыкметней за ўсё дадалі ў кошце медыкаменты. У лідарах падаражання паслугі ЖКГ, транспарту, медыцынскія, санаторна-аздараўленчыя і бытавыя, а таксама паслугі сувязі.

Асноўная прычына росту коштаў — скасаванне рэгулявання фіксаванага кошту на сельгаспрадукцыю жывёлагадоўлі, якую закупляюць для дзяржпатрэб, адпускных і раздробных коштаў жытняга і жытнёва-пшанічнага хлебу, мяса (ялавічына, свініна, мяса курэй і куранят-бройлераў), яйка курынае свежае, малако пастэрызаванае і кефір з каровінага малака, смятану, тварог, дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, кашы, кансервы і сокі).

Вытворцы ўмомант адрэагавалі на змены ў заканадаўстве. Кошт, напрыклад, малака і малочных прадуктаў у пачатку мінулага года павялічыўся на 5-33,5%. Але і гэта была не мяжа. Многія вытворцы надалей яшчэ некалькі разоў падымалі кошты малочных тавараў.

Танней, чым у сярэднім у краіне, у мінулым годзе ў Менскай вобласці можна было купіць гародніну. Дарэчы, кошты на яе знізіліся нават у параўнанні з 2015-м. Цяпер толькі для гародніны, а менавіта бульбы, буракоў, морквы, цыбулі і капусты ажыццяўляецца дзяржрэгуляванне — на іх ўстаноўлена гранічная гандлёвая надбаўка 25%.

Паводле агульнага росту коштаў Міншчына знаходзіцца на 3-м месцы ў краіне пасля сталіцы і Магілёўскай вобласці. Прагназуецца, што ў 2017 годзе кошт тавараў павялічыцца не больш чым на 9%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках