28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: РФ цісне на краіны Балтыі, каб дамагчыся скасавання санкцый

4
Экспэрт: РФ цісне на краіны Балтыі, каб дамагчыся скасавання санкцый

Крэмль можа ціснуць на балтыйскія дзяржавы ў пытанні санкцый, каб пераканаць заходнія краіны скасаваць абмежаванні.

Такое меркаванне выказаў выканаўчы дырэктар Цэнтра даследаванняў палітыкі Усходу Андрыс Кудорс, паведамляе латвійскі Delfi са спасылкай на LETA.

У інтэрв'ю выданню Латвійскага інстытута замежнай палітыкі "Замежная палітыка і палітыка бяспекі Латвіі. Штогоднік 2017", экспэрт нагадаў аб неафіцыйнай сустрэчы віцэ-прэм'ера Расеі Аркадзія Дварковіча ў жніўні мінулага года са старшынём Рыжскай думы Нілам Ушаковым ("Згода"), а таксама трыма міністрамі, якія прадстаўляюць Звяз "зялёных" і сялян — міністрам фінансаў Данай Рэйзнецэ-Озалай, міністрам транспарту Ульдысам Аўгулісам і міністрам земляробства Янісам Дуклаўсам.

Кудорс звярнуў увагу, што Дварковіча падтрымлівае прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. На ягоную думку, Дварковіч з'яўляецца даверанай асобай Мядзведзева і сімвалізуе новае пакаленне расейскай палітычнай эліты.

Гэтая сустрэча выявіла дзве тэндэнцыі, мяркуе Кудорс. Першая — у Латвіі працягваюцца спробы замежнапалітычнай дэцэнтралізацыі. Хоць каардынацыйная роля ў замежнай палітыцы належыць Міністэрству замежных спраў, ёсць асобныя палітыкі і палітычныя сілы, якія хочуць наладжваць міждзяржаўныя стасункі н свой выбар.

Разам з тым Кудорс адзначыў, што такая тэндэнцыя характэрная толькі для Латвіі, але гэткая практыка ў дачыненні да Расеі непрымальная.

Другая тэндэнцыя — візіт Дварковіча сведчыць аб тым, што Расея спрабуе знайсці слабыя месцы ў адзінай замежнай палітыцы ЕЗ, каб знізіць ціск еўрапейскіх санкцый на Расею за яе агрэсію ва Украіне. "Латвія, вядома, не вядзе рэй у прыняцці замежных пастаноў ЕЗ, але можа паўплываць на агульны настрой у Брусэлі", — уважае Кудорс.

"Калі Расея здалее пераканаць усе краіны Балтыі ці хаця б Латвію ў тым, што санкцыі варта скасаваць, гэта можна выкарыстоўваць, каб пераканаць і іншыя заходнія краіны. Дагэтуль гэтага зрабіць не выпадала, але аналагічнае "прамацванне" Расея вядзе і ў іншых краінах", — падрахоўвае Кудорс у сваёй публікацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках