24 красавiка 2024, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Эстоніі: Мы зробім усё для заканчэння вайны на Данбасе

1
Прэм'ер Эстоніі: Мы зробім усё для заканчэння вайны на Данбасе

Са слоў Юры Ратаса, Эстонія прыкладзе ўсе намаганні для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе падчас вяршэнства краіны ў ЕЗ.

Падчас свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе Эстонія зробіць усё магчымае для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Эстоніі Юры Ратас, паведамляе liga.net са спасылкай на эстонскае агенцтва Postimees.

Эстонія ўзначаліць ЕЗ у другой палове 2017 года.

"Украіна ёсць і застанецца важнай дзяржавай-партнёрам для Эстоніі, паспяховыя справы якой вельмі важныя для нас і дзеля дабра якой мы самым лепшым чынам уносім свой уклад, ці гэта абароннае або эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў альбо падтрымка ўкраінскіх рэформаў і ўваход у дзеянне забеспячэння візавай вольнасці з Еўрапейскім звязам",- заявіў Ратас.

23 студзеня прэм'ер Эстоніі сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, які прыбудзе ў Талін з афіцыйным візітам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках