29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦСКА пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі атрымаў другую перамогу запар

2
ЦСКА пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі атрымаў другую перамогу запар
ВІКТАР ГАНЧАРЭНКА
ФОТА: SPORT-EXPRESS.RU

У гішпанскай Кампааморы 22 студзеня армейцы пад кіраўніцтвам беларуса перамаглі віцэ-чэмпіёна Польшчы «Пяст» з Глівіцэ.

Чэмпіён Расеі маскоўскі ЦСКА атрымаў перамогу і ў другім спарынгу пад кіраўніцтвам беларускага настаўніка Віктара Ганчарэнкі на міжсэзонным зборы, паведамляе tut.by.

ЦСКА — «Пяст» — 2:0

ЦСКА: Чапчугаў, Фэрнандэс, Ігнашэвіч, Васін (Набабкін, 60), А.Беразуцкі, Міланаў, Вэрнблоам, Галавін, Гардзюшэнка (Кучаеў, 60; Шчэннікаў, 73), Чалаў, Жамалетдзінаў (Іёнаў, 46).

Галы: 1:0 — Жамалетдзінаў (33), 2:0 — Ігнашевіч (90, з пенальці).

Адрозна ад учорашняга спарынгу супраць швайцарскага «Волена», дзе былі задзейнічаныя збольшага рэзэрвісты, гэты раз склад быў значна бліжэйшы да баявога.

Зрэшты, некалькі гульцоў выйшлі на поле і ў другой гульні, сярод іх і 19-гадовы форвард Цімур Жамалетдзінаў, які напярэдадні вызначыўся забітым голам у браму швайцарскай суполкі.

Віктар Ганчарэнка (галоўны трэнер ЦСКА):

— Мяркую, што мы вельмі добра папрацавалі на зборы над шмат якімі аспектамі, у тым ліку над фізічнай падрыхтоўкай і тактыкай. Вельмі спадабалася, з якой інтэнсіўнасцю праходзілі трэнінгі. Вядома, вянец усяму — нашы гульні. Заўсёды вельмі цяжка гуляць напярэдадні выходных, але парадавала стаўленне каманды. Не стала змогі на астатнія 20-25 хвілін, але мяркую, што момантамі мы выглядалі вельмі добра як у атацы, так і ў абароне, — падае словы беларускага настаўніка афіцыйны сайт ЦСКА.

Цяпер пасля двухтыднёвага збору ў Гішпаніі армейцы на некаторы час вернуцца ў Маскву. У панядзелак, 23 студзеня, у прэс-цэнтры арэны ЦСКА адбудзецца першая прэс-канферэнцыя Віктара Ганчарэнкі ў ролі галоўнага трэнера. Настаўнік падрахуе вынікі першага збору і адкажа на пытанні аб першых тыднях працы ў вайсковым клубе.

У міжсэзонні ЦСКА правядзе ў Кампааморы яшчэ два трэнінгавыя зборы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках