18 красавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стартаваў збор сродкаў на выданне «Рэквіема паўстанцам 1863 года»

1
Стартаваў збор сродкаў на выданне «Рэквіема паўстанцам 1863 года»

У 154-ю гадавіну паўстання 1863 года пачаты збор сродкаў на кнігу-рэквіем.

У 1863 годзе ў Польшчы, Літве і Беларусі выбухнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. На тэрыторыі Літвы-Беларусі яго душыла 120-тысячнае расейскае войска, якому супрацьстаяла не больш за 15 тысяч інсургентаў, паведамляе nn.by.

Сотні з іх палеглі ў баях, былі расстраляныя або павешаныя паводле прысудаў вайскова-палявых судоў.

Тысячы былі высланыя на катаргу або вайсковую службу.

Агульныя страты Літвы-Беларусі дасягаюць 20 тысяч чалавек. Гэта былі найбольш адукаваныя, чынныя, «пасіянарныя» людзі...

Праз 154 гадоў мы зноў выконваем абавязак памяці і аддаем пашану паўстанцам, дзякуючы прафесару і прадстаўніку Гарадзенскай гістарычнай школы — Вячаславу Шведу.

Праца гісторыка «Рэквіем паўстанцам 1863-1864 (Гродзенская губерня)» ўжо гатовая і чакае сваёй публікацыі.

Прапанаваная кніга з'яўляецца рэквіемам студзеньскім паўстанцам Гарадзенскага паўстанцкага ваяводства, якое ўключала ў сябе сённяшнія Гарадзеншчыну, Берасцейшчыну, Беласток.

Нарысы апавядаюць аб удзельніках маніфэстацыйнага перыяду 1861-1862 гадоў, распаўсюджвальніках газэты «Мужыцкая праўда», аб удзельніках нелегальнай гарадзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, пра камандзіраў партызанскага руху і гарадзенскіх паўстанцаў-гімназістаў, памагатых паўстанцаў, аб дэпартаваных з спаленых шляхецкіх сяліб і вёсак.

У кнізе падаюцца спісы партызанскіх аддзелаў і страчаных паўстанцаў. Асобныя нарысы прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму («чырвонаму») і Віктару Старжынскаму («беламу»).

У кнізе таксама пазначаныя месцы, звязаныя з паўстанцамі.

Падтрымаць праект можна на платформе Talaka.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках