28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На жаночым маршы супраць Трампа выявілі двайніка Лукашэнкі

28
На жаночым маршы супраць Трампа выявілі двайніка Лукашэнкі

«Клон» Лукашэнкі для ўдзелу ў мітынгу надзеў ружовую шапку.

У сеціве абмяркоўваюць здымак з жаночага маршу супраць Трампа, які прайшоў 22 студзеня, на якім за спіной актрысы Крыстэн Сцюарт стаіць чалавек, дзіўна падобны да беларускага дыктатара Лукашэнкі, паведамляе lenta.ru.

Імаверна, карыстальнікі сеткі разглядзелі падабенства ўдзельніка маршу з Лукашэнкам дзякуючы ягоным вусам.

На здымку таксама відаць, што «клон Лукашэнкі» стаіць сярод групы людзей, якія выступаюць за планаванне сям'і. Мужчына ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі надзеў ружовую шапку.

У суботу, 21 студзеня, у Нью-Ёрку прайшоў мітынг у знак пратэсту супраць новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У акцыі бралі ўдзел блізу 600 тысяч чалавек.

Шэсце ў Нью-Ёрку стала часткай вялікай пратэстнай акцыі, так званага жаночага маршу. Ён прымеркаваны да першага дня прэзідэнцтва Трампа.

Дональд Трамп прынёс прысягу ў якасці 45-га прэзідэнта ЗША 20 студзеня 2017 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках