24 красавiка 2024, Серада, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША не дазволяць Трампу зняць санкцыі з Расеі

6
Сенатары ЗША не дазволяць Трампу зняць санкцыі з Расеі

Законапраект будзе пададзены ў Кангрэс ўжо на наступным тыдні.

Група сябраў сената ЗША ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый мае намер распачаць крокі, каб не дазволіць прэзідэнту Дональду Трампу зняць санкцыі з Расеі.

Пра гэта заявіў у нядзелю, 22 студзеня, у інтэрв'ю ABC News адзін з аўтараў ініцыятывы сенатар-дэмакрат Чак Шумер (пераклад – РБК).

На наступным тыдні, са слоў Шумера, ён разам з аднапартыйцам Бэнам Кардзінам мае намер ўнесці ў Кангрэс законапраект, што блакаваў бы скасаванне абмежаванняў. Дакумент, як адзначыў дэмакрат, атрымаў падтрымку з боку сенатараў-рэспубліканцаў Джона Маккейна і Ліндсі Грэма.

«Скасаваннем санкцый мы скажам Расеі: «Працягвайце ўмешвацца ў нашы выбары і рабіць іншыя дрэнныя рэчы»... Гэта было б жахліва», — заявіў Шумер.

Джон Маккейн заявіў пра неабходнасць узмацнення жорсткасці антырасейскіх санкцый. «Нам трэба больш санкцый супраць Расеі. Мы не павінны іх аслабляць», — прыводзіць ягоныя словы Politico.

15 студзеня ў інтэрв'ю газетам Times і Bild Дональд Трамп выступіў за заключэнне ядзернага пагаднення з Масквой у рамках перамоваў аб змякчэнні антырасейскіх санкцый. «Давайце паглядзім, ці можам мы заключыць якія-небудзь добрыя ўгоды з Расеяй. Я думаю, пачнём з таго, што ядзерная зброя павінна быць істотна скарочаная», — сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках