25 красавiка 2024, Чацвер, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка страціў рэшткі розуму

196
Лукашэнка страціў рэшткі розуму

У чым пралічыўся дыктатар у барацьбе з «дармаедамі».

«Дзіўна, наколькі непрагматычна павёў сябе ў ёй Лукашэнка. Напэўна, у тэорыі, якую яму падалі, усё выглядала досыць нядрэнна. Сапраўды, чаму б не сабраць грошы з тых, хто не плаціць падаткі, а карыстаецца сацыяльнымі выгодамі дзяржавы?», - піша «Салідарнасць».

На практыцы ж кіраўнік Беларусі настроіў супраць сябе амаль усё грамадства. Да алкаголікаў і бедакоў прыраўнялі, да прыкладу, хатніх гаспадынь (выключэнне зрабілі для тых, у каго дзеці да 7 гадоў). Гэтаму здзівіліся нават на дзяржаўным тэлебачанні.

Лукашэнка яшчэ мог бы часткова «захаваць твар», калі б «адкруціў» сваю пастанову. Падобны фокус ён не раз рабіў раней – успомнім хоць бы «адкручванне» коштаў на прадукты і бензін. Але гэтым разам дыктатар не адчуў момант, і зрабіў яшчэ горш. Паводле нядаўніх зменаў, прымусяць плаціць падатак і тых хатніх гаспадынь, чые дзеці з 3 да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную адукацыю.

Уражвае і цана пытання, праз якую кіраўнік краіны зладзіў усю гэтую валтузню. Да прыкладу, павышэнне пенсійнага ўзросту шмат каму можа не падабацца, але ў тым, што гэты выгадна для дзяржавы, сумнявацца не выпадае. А вось што тычыцца «дармаедаў»...

Паводле апошніх звестак ім накіравана 400 тысяч паведамленняў на выплату збору. Зробім смелы прагноз – падатак аплаціць палова. У гэтым выпадку ў бюджэт паступіць блізу 40 млн даляраў. Гэта шмат ці мала? Дамо слова самому Лукашэнку.

Кажучы пра тое, у колькі абыдзецца правядзенне Еўрапейскіх гульняў, ён адзначыў: «Нам трэба будзе выдаткаваць дзесьці пад 50 мільёнаў даляраў за гэтыя гады. Гэта слёзы для краіны».

Але і больш буйныя сумы дзяржаву не ўражваюць. У снежні Лукашэнка заявіў, што за год рэзідэнты СЭЗ пералічылі ў бюджэт «няшчасных» 200 млн даляраў. Дарэчы, ВУП краіны складае блізу 50 млрд. даляраў.

Вялікая загадка, што ж адбылося з Лукашэнкам. Ён усё менш падобны на таго чалавека, які раней нутром адчуваў, як зарабіць балы ў вачах электарату. Замест гэтага – непрадуманыя радыкальныя пастановы.

І, мабыць, ужо зараз можна назваць галоўны вынік барацьбы з «дармаедамі». Па-за залежнасці ад таго, чым яна скончыцца, дыктатар наўрад ці зможа аднавіць свае страты.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках