18 красавiка 2024, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партнёры «Газпрама» адмовіліся фінансаваць «Паўночную плынь-2»

16
Партнёры «Газпрама» адмовіліся фінансаваць «Паўночную плынь-2»

Усе выдаткі расейскі манапаліст цяпер павінен узяць на сябе.

Расея павінна выдаткаваць на будаўніцтва «Паўночнай плыні-2» амаль 2 млрд даляраў neurope.eu Расейская энэргетычная кампанія ААТ «Газпрам» будзе самастойна пакрываць усе выдаткі на будаўніцтва трансбалтыйскага газаправода «Паўночная плынь-2», так як яе еўрапейскія партнёры, між іншым аўстрыйская кампанія OMV, адмовіліся ўдзельнічаць у фінансаванні праекта.

Як паведаміла выданне Der Standard (пераклад – zn.ua), расейскі манапаліст «страціў надзею на еўрапейскіх партнёраў у праекце газаправода «Паўночная плынь-2». Па крайняй меры ў найбліжэйшай будучыні.

«Газпрам» планаваў ажыццявіць будаўніцтва трансбалтыйскага газаправода сумесна з кампаніямі Engie, OMV, Shell, Uniper і Wintershall, захаваўшы за сабой 50%+1 акцыю «Паўночнай плыні-2» для кантролю над ёй. Аднак заходнія кампаніі адмовіліся ад фінансавага ўдзелу ў праекце, і цяпер выдаткі «Газпрама» на рэалізацыю павялічацца ўдвая – да 1 мільярда 750 мільёнаў даляраў.

Еўрапейскія кампаніі не ўвайшлі ў капітал праекта Nord Stream-2 AG праз процідзеяння польскага антыманапольнага рэгулятара, пасля чаго не ўдалося рэалізаваць першапачатковую схему праекта. Яшчэ ў снежні 2016 года ў «Газпраме» заяўлялі, што не бачаць рызык для фінансавання будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2».

Нагадаем, у снежні Швецыя адхіліла запыт расейскага «Газпрама» аб арэндзе тэрыторыі порта выспы Готланд для захоўвання труб для будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь-2» Праект «Паўночная плынь-2» прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд. куб. м газу ў год ад ўзбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора да Нямеччыны.

Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ЕЗ Уладзімір Чыжоў заявіў, што лічыць нерэальнымі перспектывы пабудаваць абходныя газаправоды «Турэцкая плынь» і «Паўночная плынь-2» да 2019 года, калі скончыцца транзітны кантракт з НАК «Нафтагазам Украіны». Адпаведна, гэтак жа нерэальна і спыненне транзіту расейскага газу праз Украіну ў найбліжэйшыя гады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках