25 красавiка 2024, Чацвер, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС Літвы і Польшчы маюць намер цесна супрацоўнічаць

2
Кіраўнікі МЗС Літвы і Польшчы маюць намер цесна супрацоўнічаць

Пагрозы з боку РФ прымушаюць разам ствараць агульныя вайсковыя батальёны, умацоўваць у рэгіёне абарону і бяспеку.

Восенню мінулага года споўнілася 25 гадоў з моманту аднаўлення дыпламатычных стасункаў Літвы з Польшчай. Калі хто і можа адзначаць гэты дзень, кажуць палітолагі, то гэта бізнэсоўцы, прадстаўнікі гандлю, а таксама навукі і мастацтва. На палітычным узроўні супрацоўніцтва ішло з перапынкамі, піша delfi.lt.

На сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін бакі выказалі надзею на ўмацаванне палітычнага супрацоўніцтва і на рашэнне праблем нацыянальных суполак. Падчас сустрэчы кіраўніка МЗС Літвы і Польшчы прызнаюць, што цеснае супрацоўніцтва дзвюх краін неабходнае – пагрозы з боку Расеі прымушаюць разам ствараць агульныя вайсковыя батальёны хаўруснікаў, умацоўваць у рэгіёне абарону і бяспеку.

Важныя і агульныя транспартныя і энэргетычныя праекты. Створаны сумесныя кампаніі, плыні турыстаў у абодвух напрамках становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі.

«Літва ўсё больш бачная на сцэне Польшчы, канцэртных сцэнах. Выдатны прыклад - гэта супрацоўніцтва гісторыкаў і круглыя сталы. Абвешчана аб перанясенні нацыянальнай экспедыцыі па Нёману на Віслу. Я думаю, што ў чэрвені-ліпені будзе выдатная магчымасць для адкрыцця агульных старонак гісторыі Літвы і Польшчы», - упэўнены пасол Літвы ў Польшчы Шарунас Адамавічус.

Абедзве краіны разумеюць, што таксама давядзецца вырашаць застарэлыя праблемы з нацыянальнымі суполкамі. У тым ліку гэта напісанне польскіх прозвішчаў на мове арыгінала, узмоцненае навучанне літоўскай мовы. Літоўцы, якія пражываюць у Сейняй і Пунске, незадаволеныя фінансаваннем літоўскіх школ, не стае падручнікаў, неабходная вялікая дапамога культурным цэнтрам і выдавецкай справе.

У сувязі з геапалітычнай сітуацыяй з абодвух бакоў чутныя заклікі ўспомніць пра агульную гісторыю і паляпшаць палітычныя стасункі. «Самае важнае для мяне, каб тое, пра што мы дамовіліся, пасля нашай сустрэчы было рэалізавана. Каб пасля доўгага перапынку зноў пачала працаваць камісія адукацыі і культуры, экспэрты размаўлялі пра пытанні бяспекі і абароны. Усё гэта можна вырашыць толькі ў атмасферы супрацоўніцтва, якой крыху не ставала і цяпер яе трэба ўзнавіць», - заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

«Паважаны рэдактар, місія магчымая не адразу, бо я не запрошаны, але як запросяць - прыеду», - адказаў на пытанне, калі можна чакаць ягонага візіту ў Літву, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі. Са слоў Лінкявічуса, неабходна аднавіць працу парламенцкай асамблеі дзвюх краін і раду супрацоўніцтва ўрадаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках