23 красавiка 2024, aўторак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук будзе змагацца з падаткам на «дармаедаў» з дапамогай мабільнай сувязі

58
Гамяльчук будзе змагацца з падаткам на «дармаедаў» з дапамогай мабільнай сувязі

Праваабаронцы раяць прыслухацца да ініцыятывы знаходлівага жыхара Гомеля.

Малады жыхар Гомеля намагае, што, аплачваючы паслугі мабільнай сувязі, ён аплачваў і ПДВ, а гэта значыць, яго нельга лічыць асобай, «якая не ўдзельнічала ў фінансаванні дзяржвыдаткаў». Пра новую ініцыятыву піша gomelspring.org.

Жыхар Гомеля Юрый па спецыяльнасці аўтамеханік. У 2014-м адслужыў у войску, пасля службы з працай не пашанцавала, цяпер ад яго, як дармаеда, патрабуюць выплаціць 360 рублёў падатку. Малады чалавек заявіў падатковаму інспектару, што карыстаецца мабільным і Інтэрнэтам, і аплачваючы гэтыя паслугі, ён аплачваў і падатак на дададзеную вартасць (ПДВ), а гэта значыць, яго нельга лічыць асобай, «якая не ўдзельнічала ў фінансаванні дзяржвыдаткаў».

Юрый уважае, што і працоўныя і беспрацоўныя грамадзяне з'яўляюцца спажыўцамі тавараў і паслуг, у якіх ужо закладзеныя падаткі, зборы і мыты, а гэта не што іншае, як «выкананне канстытуцыйнага абавязку грамадзян ва ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў», якога патрабуе дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства.

«Уважаю, што нормы дэкрэта №3 аб прызнанні мяне плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў да мяне не прымяняюцца, бо цягам усяго 2015 гада я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты ПДВ за карыстанне мабільнай сувяззю і інтэрнэтам», — паскардзіўся ў падатковую гамяльчук.

Малады чалавек просіць інспекцыю МПЗ Савецкага раёна Гомеля запатрабаваць ад мабільнага аператара «Вэлком» і ад правайдэра, пастаўшчыка паслугі Інтэрнэт, звесткі пра выплачаныя сумы ПДВ, пасля чаго выключыць яго з базы асобаў, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Прававы інспектар прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычныя паслугі ў пытаннях «дармаедства» раіць усім прыслухацца да ўзніклай ініцыятывы.

«Кожны штодня робіць пакупкі, аплачвае паслугі, а гэта значыць, аплачвае падаткі, мыты і зборы. Складана давесці, колькі тавараў кожны з нас купіў у 2015 годзе, бо чэкі не імянныя, ды ніхто іх і не захоўвае. А вось выдаткі па аплаце паслуг сувязі, інтэрнэту, выплата розных падаткаў і мыт лёгка правяраюцца і даводзяцца», — нагадвае прафсаюзны юрыст.

«Чыноўнікі кажуць — не працуйце, але падаткі плаціце. Мы кажам — беспрацоўны аўтаўладальнікі выплачвае «збор за дарогі», акцызны падатак і ПДВ пры куплі паліва, хтосьці зямельны падатак, судовую або натарыяльную мыту. Усе гэтыя плацяжы з'яўляюцца «выкананнем канстытуцыйнага абавязку грамадзян па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў», а гэта значыць, да такіх людзей нормы дэкрэта №3 не прымяняюцца», — упэўнены юрыст.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш абураных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках