25 красавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліп Navi набраў больш за 100 тысяч праглядаў

12
Кліп Navi набраў больш за 100 тысяч праглядаў

Прагляды кліпа на песню для Еўравізіі-2017 б'юць усе рэкорды.

Пасля перамогі Naviband на нацыянальным адборы ў Менску рэзка павялічылася колькасць праглядаў кліпа калектыву на пераможную песню «Гісторыя майго жыцця».

На сёння відэа набрала амаль 115 тысяч праглядаў на YouTube, адзначае БелТА.

Між тым дуэт Naviband прэзентаваў 20 студзеня 2017 года свой новы альбом пад назвай «Ілюмінацыя». Ён стаў трэцім альбомам калектыву. У альбом увайшло восем трэкаў, у тым ліку песня «Гісторыя майго жыцця». Таксама ў новым альбоме ёсць кампазіцыя «Колыбельная», якую Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук запісалі разам з пісьменнікам і драматургам Яўгенам Грышкаўцом.

«Мы хочам, каб гэтыя песні сталі знакавымі для Беларусі», - кажуць Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, якія будуць выступаць ад Беларусі на «Еўравізіі-2017» у Кіеве.

Канцэртная прэзентацыя альбома «Ілюмінацыя» пройдзе ў клубе Re:Public у Дзень усіх закаханых — 14 лютага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках