20 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пакуль пад ягоныя паланезы танчылі ў Пецярбургу, ён удзельнічаў у паўстанні за незалежнасць»

5
«Пакуль пад ягоныя паланезы танчылі ў Пецярбургу, ён удзельнічаў у паўстанні за незалежнасць»

Невядомыя факты пра аўтара знакамітага паланеза «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

Што мы ведаем пра Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара вядомага паланеза «Развітанне з Радзімай»?

Вядомы кампазітар быў яшчэ і вядомым палітыкам, нагадвае «Белсат». Нарадзіўся ён у маёнтку каля Варшавы ў арыстакратычнай сям'і, калі стаў дэпутатам Сейма, яму не было і 20. Пакуль у свае 29 ён удзельнічаў у антырасейскім паўстанні на чале з Тадэвушам Касцюшкам у складзе фармавання, якое сам і прафінансаваў, на імператарскіх балах у Пецярбургу танчылі пад ягоныя паланезы...А ўжо ў 1811-м ён падаў цару Аляксандру I праект для адраджэння Вялікага княства Літоўскага.

Чаго яшчэ мы не ведаем пра гэтага незвычайнага чалавека, які большую частку жыцця правёў у Беларусі? У праграме «Мова нанова» пра гэта распавёў музыка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дырыжор Аляксей Фралоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках