28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія партыі аб'ядноўваюцца для байкоту БелАЭС

4
Літоўскія партыі аб'ядноўваюцца для байкоту БелАЭС

Літоўцы не маюць намер купляць электраэнэргію з небяспечнай электрастанцыі.

Палітычныя партыі Літвы збіраюцца ўкласці пагадненне, якое змяшчае абавязанне не купляць электраэнэргію з Беларускай АЭС, якая будуецца паблізу мяжы з Літвой, у беларускім Астраўцы, піша delfi.lt.

Такую ініцыятыву прапанаваў прадстаўнікам партый у мінулы чацвер міністр замежных спраў Літвы, сацыял-дэмакрат Лінас Лінкявічус. Апазіцыйныя палітыкі маюць намер далучыцца да ініцыятывы, аднак разам з тым падкрэсліваюць, што без падтрымкі суседніх краін нацыянальнае пагадненне асаблівай карысці не прынясе.

Сацыял-дэмакрат Гедымінас Кіркілас, які ўдзельнічаў у сустрэчы, кажа, што ініцыятыва ў ягонай партыі не абмяркоўвалася, але ён упэўнены, што яна атрымае падтрымку. Літоўскі саюз сялян і зялёных (ЛСКЗ) падтрымлівае гэтую ініцыятыву. Яна, са слоў прадстаўнікоў партыі, адпавядае праграме аграрыяў.

«ЛСКЗ вітае рашучасць урада правесці ў жыццё дадзеныя нашым выбаршчыкам абяцанні і прыняць на вышэйшым узроўні абавязанні не купляць электраэнэргію з небяспечнай станцыі», - сказаў парламентарый Томас Тамілінас.

Апазіцыйныя кансерватары, якія надалі шмат увагі БелАЭС, летась перад выбарамі падалі сойму 65 тысяч подпісаў грамадзян у падтрымку падрыхтаванага імі законапраекта, які забараніў бы прадаваць у Літве электраэнэргію, выпрацаваную на БелАЭС, і не дазволіў бы гэтай АЭС карыстацца энэргетычнай сістэмай Літвы.

Цяпер гэтая прапанова разглядаецца ў парламенцкіх камітэтах. Лідар партыі кансерватараў Саюз бацькаўшчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (СА - ХДЛ) Габрыэліс Ландсбергіс кажа, што кансерватары падтрымаюць пагадненне партый. З ягоных слоў, урад у гэтым выпадку дзейнічае са спазненнем.

Літоўскія палітыкі як з кіроўных, так і з апазіцыйных фракцый кажуць, што БелАЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні, не адпавядае стандартам бяспекі. Былы міністр энэргетыкі, цяперашні міністр транспарту і камунікацый Рокас Масюліс таксама выступаў з ідэяй пра тое, што пазіцыю аб АЭС у Астраўцы павінны прыняць усе палітычныя партыі. Гэта, з ягоных слоў, дапамагло б развязаць пытанне і на міжнародным узроўні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках