24 красавiка 2024, Серада, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Тука: Расея схапіла кавалак, якім удавіцца

9
Георгій Тука: Расея схапіла кавалак, якім удавіцца
Георгій Тука

Дэакупацыя Данбаса можа прайсці за тры месяцы.

Краіна-агрэсарка праводзіць на акупаваных украінскіх землях палітыку выпаленай зямлі.

Пра гэта ў эфіры «Данбас. Рэаліі» сказаў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука, піша liga.net.

«Палітыка на Данбасе, якая там праводзіцца з першых дзён акупацыі гэтай тэрыторыі, - гэта палітыка выпаленай зямлі, пустыні, прадпрыемствы знішчаюцца. Прадпрыемствы часам выразаюцца вельмі акуратна і вывозяцца на тэрыторыю РФ, большасць цынічна выразаюцца на металалом», - сказаў Тука.

З ягоных слоў, гэта тычыцца не толькі прамысловых прадпрыемстваў, але гэта падраздзяленняў «Укрзализныци». «Раскрадаюцца медныя кабелі. Такія прыклады ёсць», - дадаў Тука.

Гаворачы аб акупаваным Данбасе, ён сказаў: «Расея схапіла кавалак, якім яна ўдавіцца».

Ён нагадаў, што дэакупацыя захопленага Данбаса можа прайсці за тры месяцы згодна з разлікамі Генштаба і ўкраінскага войска.

16 студзеня Тука заявіў, што працэс вызвалення акупаваных тэрыторый Данбаса ад баевікоў і расейскіх вайскоўцаў павінен пачацца ўвосень 2017 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках