25 красавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Украіны дапамаглі вярнуць МАЗу яшчэ 50 грузавікоў

15
Спецслужбы Украіны дапамаглі вярнуць МАЗу яшчэ 50 грузавікоў

Гаворка ідзе пра буйную партыю грузавікоў-збожжавозаў, закупленую ў 2013 годзе, якая была скрадзеная ашуканцамі.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) канфіскавалі яшчэ пяцьдзесят грузавікоў, якія праз ашуканскія схемы былі скрадзеныя ў Менскага аўтамабільнага завода (МАЗ). Пра гэта tut.by паведамілі ў СБУ.

«Праваахоўнікі супольна са спецыялістамі прадпрыемства-вытворцы знайшлі машыны, якія знаходзіліся ў вышуку, на некалькіх аўтатранспартных прадпрыемствах Мікалаеўскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што ў 2013 годзе кіраўнікі ўкраінскай камерцыйнай структуры ўклалі дамову з прадстаўніком ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» ва Украіне на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў маркі МАЗ і прычэпаў да іх коштам больш за 15 млн даляраў. Атрыманыя грузавікі былі прададзеныя іншым прадпрыемствам, а атрыманыя сродкі ашуканцы перавялі ў гатоўку з выкарыстаннем падстаўных камерцыйных структур і прысвоілі.

У кастрычніку 2016 года СБУ ўжо адшукала 100 грузавікоў МАЗ з той жа партыі ў розных рэгіёнах Украіны. Пасля правядзення неабходных працэдур права ўласнасці на аўтамабілі будзе вернутае беларускаму заводу. Прадаўжаецца дасудовае расследаванне.

Як стала вядома AUTO-Consulting, гаворка ідзе пра буйную партыю грузавікоў-збожжавозаў МАЗ-6501, закупленую ў 2013 годзе. Сумарна кантракт меркаваў пастаўку 450 грузавікоў. Гэтыя машыны «ўсплывалі» на рынку аж да 2016 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках