25 красавiка 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Пальчыс: Маю намер змагацца ўсімі спосабамі супраць падатку на «дармаедства»

6
Эдуард Пальчыс: Маю намер змагацца ўсімі спосабамі супраць падатку на «дармаедства»
Эдуард Пальчыс
ФОТА: «Наша Ніва»

Падаткавікі запісалі былога палітвязня, які ў 2015 годзе знаходзіўся ў турме, у «дармаеды».

Былы палітвязень, блогер Эдуард Пальчыс напісаў у сваім «Фэйсбуку», што атрымаў «паперку на «дармаедства».

«Прыйшло паведамленне пра неабходнасць заплаціць падатак на «дармаедства» за 2015 год. Мабыць, высылаюць усім, нягледзячы на абставіны кожнага канкрэтнага чалавека і прычыны, чаму ён не працаваў», - сказаў Пальчыс «Свабодзе».

Блогер дадаў, што калі яго затрымалі ў пачатку траўня 2015 года, ён як раз займаўся працаўладкаваннем.

«Пасля распачалі крымінальную справу, і зразумела, што я не працаваў. Мабыць, на гэтую прычыну мяне і запісалі ў «дармаеды».

Пальчыс заявіў, што плаціць падатак не збіраецца і разам з юрыстамі будзе шукаць, як давесці, што знаходзячыся ў турме, ён не павінен быў «удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў».

«Плаціць я не павінен, згодна з усімі параметрамі. Таму маю намер змагацца ўсімі спосабамі супраць гэтага падатку».

У сваім «Фэйсбуку» Эдуард Пальчыс пажартаваў, што дзяржава павінна не спаганяць з яго падатак, а наадварот - выдаць прэмію. Таму што «ў дзяржаўны бюджэт паступіла мноства тысяч даляраў, дзякуючы судовым штрафаў за акцыі салідарнасці каля будынка Менскага гарадскога суда».

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш раззлаваных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках