20 красавiка 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія ўзначаліць ЕЗ у другой палове 2017 года

1
Эстонія ўзначаліць ЕЗ у другой палове 2017 года

У другой палове 2017 года Эстонія ўпершыню выступіць у ролі старшыні Рады Еўрапейскага звязу.

Гэта азначае фармаванне пазіцый Рады з улікам інтарэсаў усіх 28 краін-сябраў, захоўваючы пры гэтым нэйтральнасць.

Краіна - старшыня Рады змяняецца кожныя паўгода. Эстонія прыме эстафету старшынства ад Мальты, каб праз шэсць месяцаў, у сваю чаргу, перадаць яе Балгарыі.

Тры краіны-старшыні запар дамаўляюцца паміж сабой, якім сфэрам на еўрапейскім узроўні надаваць больш увагі. Гэта забяспечвае захаванне важных тэм у фокусе 18 месяцаў запар. Эстонія ўваходзіць у адное трыа з Балгарыяй і Аўстрыяй.

Непасрэдна перад пачаткам старшынства будзе падрыхтаваная змястоўная праграма старшынства Эстоніі, якая аб'ядноўвае ў сабе ўсе тэмы, якім Эстонія хацела б надаць больш увагі падчас свайго старшынства.

Раней прэм'ер-міністр Эстоніі Юры Ратас заявіў, што падчас свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе Эстонія зробіць усё магчымае для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках