28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамогі на дзяцей падвысяць на адзін рубель

23
Дапамогі на дзяцей падвысяць на адзін рубель
ФОТА З САЙТА BABYZZZ.RU

Прыбаўкі выстарчыць у найлепшым выпадку на адзін слоічак дзіцячага харчавання.

З 1 лютага ўлады здзекліва «падвысяць» дапамогі на дзяцей да трох гадоў, паведамляе БелТА.

Сума падвышэння будзе вельмі нязначнай. Дапамогі пераглядаюць раз на квартал і іх рост залежыць ад таго, як змяніўся сярэдні заробак у краіне за тры папярэднія месяцы. Як мы памятаем, заробкі беларусаў не растуць праз крызіс.

І калі ў лістападзе мінулага года (тады дапамога змянялася апошні раз) прыбаўка склала ад 7 да 10 рублёў у залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і, то цяпер мамам у дэкрэце прыплюсуюць крыху больш за 1 рубель. Прыбаўкі выстарчыць у найлепшым выпадку на адзін слоічак дзіцячага харчавання.

Акрамя таго, з 1 лютага зменіцца і сума аднаразовай выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Яна залежыць ад бюджэту пражытковага мінімуму, аднак дакладную лічбу на гэты квартал урад яшчэ не назваў.

Нагадаем, у канцы мінулага года ў парламенце разглядалі змены ў закон аб дзіцячых дапамогах. Адная з навацый, якую прапаноўвалі чыноўнікі, — пераглядаць суму выплат мамам у дэкрэце раз на год, а не на кожны квартал. Аднак, калі дакумент дайшоў да Авальнай залы, «дэпутаты» за яго хоць і прагаласавалі, але запатрабавалі дапрацаваць да другога чытання. Магчыма, скандальную прапанову з яго ўсё ж выключаць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках