24 красавiка 2024, Серада, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даплаты на тры скарыначкі хлеба. Ганьба!»

6
«Даплаты на тры скарыначкі хлеба. Ганьба!»
ФОТА: KRAJ.BY

Беларусы адрэагавалі на даплаты бюджэтнікам, устаноўленыя Міністэрствам працы.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўстанавіла канкрэтныя сумы штомесячных дыферэнцыраваных (даплат да заробкаў работнікаў бюджэтных арганізацый). Даплаты будуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года. Звесткі пра іх сумы апублікаваныя на сайце ведамства:

- з 1-га да 6-га разраду – 8 рублёў 60 капеек;

- з 6-га да 10-га разраду – 8 рублёў;

- з 10-га да 12-га разраду – 7 рублёў 50 капеек;

- з 12-га да 13-га разраду – 7 рублёў;

- з 13-га да 14 разраду – 6 рублёў 50 капеек;

- ад 14-га разраду – 5 рублёў 70 капеек.

Натхніўшыся апублікаванымі лічбамі, «Салідарнасць» наважыла ўспомніць іншыя звесткі афіцыйнай статыстыкі, якія падкрэсліваюць «шчодрасць» дзяржавы.

Цэны

Паводле звестак Белстата, у снежні 2016 года індэкс спажывецкіх цэн склаў 100,5% да лістапада таго ж года. У параўнанні са снежнем 2015-га цэны выраслі на 10,6%. Рост цэн у студзені-снежні 2016-га ў адносінах да аналагічнага перыяду 2015-га склаў 11,8%.

Цэны харчовых тавараў за год выраслі на 10,4%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 9,4%.

Камунальныя паслугі

Працягваюць расці цэны камунальных паслуг. Сёлета беларусы будуць кампенсаваць ужо 75% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі, у наступным — 100%, паабяцалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Рэальныя даходы

Паводле звестак Белстата пра ўзровень грашовых даходаў беларусаў, рэальныя наяўныя грашовыя даходы ў Беларусі ў студзені-лістападзе мінулага года знізіліся яшчэ на 7,5% і склалі 92,5% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2015 года.

«Крута падняліся бюджэтнікі»

Лічбы, названыя Міністэрствам працы, ацанілі ўдзельнікі дыскусійнай пляцоўкі talks.by, прывядзем выбраныя моманты:

«Даплаты на тры булкі хлеба, больш-менш смачнага. Не знеслаўляліся б са сваімі даплатамі».

«А што гэта за праца такая, што даплачваць да заробка трэба? Каб з голаду не здохлі?».

«У адных адбіраюць, іншым даплачваюць, вось і ўся эканоміка».

«Бутэлька кефіру, полбатона».

«Крута падняліся бюджэтнікі».

«Рэальна «на першы план» для нашых міністраў выходзяць не «тэмы працоўных адносін» і не «годная аплата працы», а даплата ў капейкі, антынародныя законапраекты, што дазваляюць пазбаўляць даўжнікоў адзінага жылля, увод платных дарог, скасаванне сацыяльных выплат, павелічэнне працоўнага стажу і памяншэнне пенсій».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках