18 красавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З чым звязаны новы абвал беларускага экспарту?

5
З чым звязаны новы абвал беларускага экспарту?

Шматгадовыя намаганні па асваенню «далёкай дугі» па-ранейшаму не даюць выніку.

Ва ўсялякім выпадку, пра гэта сведчаць апошнія звесткі афіцыйнай статыстыкі, згодна з якой за студзень-лістапад мінулага года экспарт Беларусі знізіўся на 11,8% да адпаведнага перыяду 2015-га.

Для параўнання: экспарт суседняй Украіны ў 2016 годзе ўпаў толькі на 6% – шмат у чым праз гандлёвую вайну з Расеяй, якая заблакавала для ўкраінскіх вытворцаў выхад на ўсходнія рынкі, піша «Заўтра тваёй краіны».

Чаму ж так рэзка знізіўся беларускі экспарт?

Палітолаг Валер Карбалевіч мяркуе, што ў цяперашняй сітуацыі цяжка аддзяліць эканамічныя фактары ад палітычных.

– Бо канфлікт з Расеяй узнік праз эканамічныя прычыны, бо Беларусь адмовілася плаціць за газ паводле кантракту, – тлумачыць экспэрт. – Безумоўна, на аб'ёме экспарту адбілася зніжэнне паставак расейскай нафты. Бо нафтапрадукты – гэта адзін з галоўных артыкулаў замежнага гандлю.

Але гэта ніяк не здымае віну з урада, з палітычнага кіраўніцтва краіны, падкрэслівае эксперт:

– Чаму так атрымалася, што Беларусь залежыць ад аднаго прадукту? А гэты прадукт залежыць ад добрых адносін з адной краінай – Расеяй? Больш таго, у нас жа экспарт упаў нават у тыя краіны, куды нафтапрадукты не прадаюць.

Гэта, на думку палітолага, кажа аб тым, што беларуская эканоміка, і перш за ўсё прамысловасць, знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе.

—І віна тут на беларускім кіраўніцтве, якое не хоча праводзіць рынкавыя рэформы, здольныя павысіць канкурэнтаздольнасць эканомікі, – упэўнены Валер Карбалевіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках