25 красавiка 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя правядзе майстар-клас для дзяцей у Берасці

1
Аляксандра Герасіменя правядзе майстар-клас для дзяцей у Берасці
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ
ФОТА: BOLSHOI.BY

Майстар-клас заслужанага майстра спорту Беларусі пройдзе 28 студзеня.

Аляксандра Герасіменя падчас адкрытага Кубка Беларусі па плаванні, які адбудзецца ў Берасці 25-28 студзеня, правядзе майстар-клас для дзяцей, паведаміла БелТА намесніца дырэктара абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту Вікторыя Астахава.

Майстар-клас заслужанага майстра спорту Беларусі, двухразовай срэбранай медалісткі Алімпіяды ў Лондане і ўладальніцы бронзавай узнагароды на летніх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра пройдзе 28 студзеня.

На сустрэчу з Аляксандрай Герасіменяй запрошаны хлопцы з усіх раёнаў Берасцейскай вобласці. «Залатая рыбка» беларускага плавання спачатку пагутарыць з дзецьмі, затым у 50-метровым басейне правядзе размінку і заняткі на вадзе.

«Майстар-клас Аляксандра Герасіменя праводзіць у Берасці не ўпершыню. Ён карыстаецца цікавасцю сярод дзяцей і іх бацькоў. Для малых гэта магчымасць пагутарыць з чэмпіёнкай, даведацца пра яе спартыўны лёс, распытаць, як яна дамагалася кар'ерных вышынь, і павучыцца ў яе майстэрству. Я б сказала, што для спартоўцаў-пачаткоўцаў гэтая сустрэча - значная падзея», - адзначыла Вікторыя Астахава.

У цэлым у Кубку Беларусі возьмуць удзел блізу 250 чалавек. За званне мацнейшага на воднай дарожцы пазмагаюцца плыўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі нацыянальнай каманды. Акрамя таго, на турнір заявіліся спартоўцы з Расеі і Украіны.

Цягам некалькіх дзён мужчыны і жанчыны паспаборнічаюць у плаванні на розных дыстанцыях брасам, батэрфляем, на спіне, вольным і камбінаванымі стылямі. Таксама пройдуць камандныя эстафеты. Турнір у Берасці з'яўляецца адным з этапаў адбору на прэстыжныя міжнародныя старты. Так, плыўцы могуць выканаць нарматывы для выступлення на чэмпіянаце свету 2017 года ў Вугоршчыне, Сусветнай Універсіядзе, якую прыме КНР, а таксама на чэмпіянаце свету сярод юніёраў, які адбудзецца ў ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках