19 красавiка 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пакінуў сваю кампанію

4
Трамп пакінуў сваю кампанію
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LOREN ELLIOTT/ZUMAPRESS

Новы прэзідэнт ЗША пакінуў Trump Organization да таго, як узначаліў Белы дом.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакінуў сваю кампанію Trump Organization. Пра гэта ў панядзелак, 23 студзеня, як паведамляе РІА Новости, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер.

«Ён пакінуў кампанію, як і абяцаў да таго, як узначаліў Белы дом», — адзначыў Спайсер.

Раней дарадца Трампа ў падатках Шэры Дылан абвясціла, што ён да сваёй інаўгурацыі перадасць усе свае актывы ў траставае кіраванне і адмовіцца ад усіх пасадаў у сваёй кампаніі.

«Усе інвестыцыі і бізнэс-актывы ў Trump Organization ужо былі або будуць перададзеныя ў траст да 20 студзеня», — паабяцала Дылан, дадаўшы, што Трамп не будзе падпісваць ніякіх кантрактаў за мяжой падчас яго прэзідэнцтва, а ўгоды ўнутры краіны будуць праходзіць «пад строгім кантролем на прадмет канфлікту інтарэсаў».

Таксама Дылан удакладніла, што будучы прэзідэнт не стане кантактаваць са сваёй кампаніяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках