19 красавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламат, які ацаніў асабістае багацце Лукашэнкі, займаецца Сірыяй

13
Дыпламат, які ацаніў асабістае багацце Лукашэнкі, займаецца Сірыяй
ДЖОРДЖ КРОЛ

На перамовах аб Сірыі ў Астане ЗША прэзентуе экс-амбасадар у Беларусі Джордж Крол.

У 2003-2006 гг. Джордж Крол быў амбасадарам у нашай краіне. Як стала вядома з сакрэтных дэпешаў, апублікаваных WikiLeaks, пасол ацэньваў асабістае багацце Лукашэнкі ў дзевяць мільярдаў даляраў, піша belaruspartisan.org.

Першыя перамовы з удзелам адзінай дэлегацыі ўзброенай апазіцыі Сірыі і прадстаўнікоў урада Башара Асада прайшлі ў сталіцы Казахстана 23 студзеня.

Асноўным пытаннем, якое на іх абмяркоўвалася, — было дасягненне працяглага рэжыму спынення агню. А таксама палягчэнне доступу гуманітарнай дапамогі ў абложаныя гарады і вызваленне зняволеных з урадавых турмаў.

ЗША не сталі накіроўваць у Астану асобную дэлегацыю з Вашынгтона, іх на перамовах прадстаўляў Джордж Крол, цяпер амерыканскі амбасадар у Казахстане.

У 2003-2006 гг. Джордж Крол быў паслом ЗША ў нашай краіне.

Адлятаючы дадому летам 2006 года, ён усклаў кветкі да памятнага знаку ў Курапатах, магіл Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча.

Развітваючыся з Беларуссю, дыпламат сказаў, што ён прасякнуўся «складанай гісторыяй беларускага народа, прыгожай мовай» і адзначыў, што «напоўніўся непаўторным і старажытным духам Беларусі». Акрамя таго, ён нагадаў пра юбілей Тадэвуша Касцюшкі, назваўшы яго агульным героем ЗША і Беларусі.

У сувязі з Беларуссю імя Джорджа Крола гучна прагучала ў 2010 годзе, калі WikiLeaks апублікавалі сакрэтныя дыпламатычныя дэпешы.

У сакрэтным архіве дзярждэпартамэнту ЗША і Пэнтагону, што патрапіў у распараджэнне WikiLeaks, утрымліваліся 1014 дыпламатычных тэлеграм, адпраўленых супрацоўнікамі амбасады ЗША ў Менску ў Вашынгтон у 2005-2010 гадах. У адной з іх, датаванай 22 сакавіка 2006 года, амбасадар ЗША ў Менску Джордж Крол распавядаў пра тое, як прайшла прэс-канферэнцыя Лукашэнкі пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У тэлеграме амерыканскі дыпламат даваў Лукашэнку шэраг бесстаронніх характарыстык. Адказы беларускага дыктатара спадар Крол называў «эксцэнтрычнымі», а яго паводзіны «відавочна ненармальнымі».

«Абстаноўка, у якой праходзіла прэс-канферэнцыя Лукашэнкі, сведчыць аб тым, што ён як лідар моцна аддаліўся ад народу. Ён сядзеў за вялікім сталом, абрамленым двума вялікімі сцягамі, у цэнтры вялікай сцэны, ізаляванай ад бітком набітай аўдыторыі. Яго кароткія адказы на пытанні заходніх журналістаў і водпаведзі беларускім карэспандэнтам яшчэ раз прадэманстравалі свету яго абсурдныя паводзіны, аднак яны былі сустрэтыя бурнымі воплескамі з боку старанна адабраных слухачоў і замежных лёкаяў»,— пісаў амбасадар Крол.

У чэрвені таго ж года дыпламат адправіў у Вашынгтон дэпешу, да якой быў прыкладзены спіс 50 самых багатых людзей Беларусі.

Узначальваў яго Лукашэнка, чый стан амерыканцы ацэньвалі ў $9 млрд. У дэпешы не раскрывалася крыніца гэтай інфармацыі, аднак, са слоў спадара Крола «звесткі маюць высокую ступень надзейнасці».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках