19 красавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільгот на жыллё больш не будзе

28
Ільгот на жыллё больш не будзе

Урад рыхтуе «аптымізацыю» спісу ільготнікаў.

У Беларусі нядаўна зацверджаны «комплекс захадаў для рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады».

Дакументам на 2017 год запланаваная «аптымізацыя пераліку катэгорый грамадзян, якія маюць права на льготныя крэдыты на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў» і «замену льготнага крэдытавання крэдытаваннем на рынкавых умовах з адраснай дзяржпадтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў».

У перакладзе на гутарковую мову, «аптымізацыя катэгорый» азначае скарачэнне катэгорый. Цяпер на 1-5-адсоткавыя крэдыты могуць прэтэндаваць 15 катэгорый чаргавікоў, але з масавых — шматдзетныя, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, работнікі сілавых міністэрстваў. Якую з катэгорый прапануюць «аптымізаваць», можна толькі гадаць, піша tut.by.

— Над гэтымі планамі яшчэ толькі пачынаюць працаваць, ніякіх практычных пастаноў пакуль не пачыналі распрацоўваць, — удакладнілі ва ўправе жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры, якое павінна адказваць за «аптымізацыю».

Аднак ужо сёння Лукашэнка заявіў міністру Шуневічу аб тым, што гатовы ўдвая павялічыць фінансаванне для МУС, таму наўрад ці такая «аптымізацыя» закране сілавікоў.

Калі перастануць пытаць, дзе ўзяў грошы

У 2017 годзе грошы грамадзян на набыццё і будаўніцтва жылля плануецца нарэшце вызваліць ад дэкларавання і падатковых прэтэнзій. Падатковая не павінна пытацца, дзе чалавек узяў грошы на жыллё. Гэта паслабленне грамадзянам абяцаюць ужо не першы год, але дагэтуль адпаведны дакумент не прыняты і дата прыняцця не ўдакладняецца. Так што пакуль падатковая цалкам можа прымусіць даплаціць падатак за кватэру або дом, набытыя на грошы, паходжанне якіх нельга пацвердзіць.

Даступнага жылля больш не будзе

Пунктаў, якія могуць зрабіць жыллё даступным, на 2017 год не прадугледжана. У рамках «комплексу захадаў» мяркуецца зніжэнне каштарыснага кошту будаўніцтва за кошт аптымізацыі выдаткаў у поўным цыкле будаўнічых работ. Але сабекошт будаўніцтва, як паказвае практыка, дагэтуль мала ўплываў на кошт продажу квадратнага метра жылля.

Акрамя таго, будзе прапрацоўвацца пытанне аб стварэнні агенцтва ў іпатэчным жыллёвым крэдытаванні для развіцця інфраструктуры рынку іпатэчнага жыллёвага крэдытавання, павышэння даступнасці жылля для насельніцтва.

Плаціць за камунікацыі давядзецца самім

Пра гэта ўжо гаварылася, але грамадзяне дагэтуль не могуць паверыць: краіне катэгарычна бракуе сродкаў на электрычнасць, дарогі, ваду ў прыватнай забудове. Звычайнай электрычнасці забудова пад Менскам чакае па пяць гадоў.

Урад прапануе пачаць дзейнічаць тут як з газам: абавязаць уладальнікаў дамоў удзельнічаць у фінансаванні вядзення камунікацый. У «комплексе захадаў» запісаныя «Падрыхтоўка прапаноў аб наданні растэрміноўкі грамадзянам на выплату выдаткаў на будаўніцтва, у тым ліку праектаванне аб'ектаў размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да зямельнага пляцу для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва» і, на 2017-2018 гады — «Распрацоўка механізму фінансавання будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў раёнах жылой забудовы на ўмовах дзяржаўна-прыватнага партнёрства».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках