28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змянілася насельніцтва Беларусі за апошнія 120 гадоў

1
Як змянілася насельніцтва Беларусі за апошнія 120 гадоў
ФОТА: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Першы перапіс насельніцтва краіны правялі ў 1897 годзе.

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня першага перапісу ў Беларусі. Насельніцтва краіны пералічвалі дзесяць разоў. Упершыню гэта адбылося ў 1897 годзе. Тады сучасная тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Расейскай імперыі, і ў пяці заходніх губернях - Віленскай, Менскай, Гарадзенскай, Віцебскай і Магілёўскай - пражывала 6 млн 673 тысячы чалавек, піша tut.by.

Паводле першага ў БССР Усеагульнага перапісу 1926 года на тэрыторыі краіны (без уліку Заходняй Беларусі) жыло 5 млн чалавек.

У наступны раз перапіс праходзіў у 1937 годзе. Аднак яго вынікі прызналі «дэфектнымі», а тых, хто яго праводзіў, рэпрэсавалі. «Кампанія-1937» засведчыла змяншэнне насельніцтва БССР на 600 тысяч чалавек. Прычыны - гвалтоўная калектывізацыя, голад і масавыя рэпрэсіі.

Пры гэтым у Беларусі перапіс-1937 нярэдка байкатавалі. Напрыклад, 200 жыхароў Лепельскага раёна, калі да іх звярталіся перапісчыкі, дэманстратыўна маўчалі, некаторыя засоўвалі сабе ў рот хустку.

Менск расце хутчэй за ўсе суседнія сталіцы

Насельніцтва Менска цягам гэтых 120 гадоў расло хутчэй, чым насельніцтва абласных цэнтраў. Напрыклад, у 1897 годзе ў горадзе пражывала 91 тысяча чалавек. Гэта на 25 100 чалавек больш, чым у Віцебску. Пры гэтым ў 2016 годзе ў сталіцы ўжо было больш за 1 млн 959 тысяч чалавек, а ў Віцебску - 376 226.

Цікава, што адсотак насельніцтва краіны, які жыве ў Менску, за гэты час рос нашмат хутчэй, чым у сталіцах суседніх краін: Кіеве, Маскве, Варшаве, Вільні і Рызе. Калі ў 1950 годзе ў Менску пражывала 3,5% усіх жыхароў Беларусі, то ў 2016 годзе - 20,6%. Найбольш марудна прырастала гараджанамі Варшава. У 1950 годзе 3,3% палякаў жылі ў сталіцы, а ў 2015 годзе - 4,5%.

2000-я гады былі для Беларусі дэмаграфічна пераломнымі. З сярэдзіны 90-х насельніцтва краіны скарачалася. Аднак пасля 2010-га гэтую тэндэнцыю ўдалося спыніць. У Літве, Латвіі і Украіне тым часам насельніцтва краіны скарачалася. А вось у Польшчы такіх рэзкіх скарачэнняў, як у былых рэспубліках СССР, наогул не было.

Найбліжэйшы перапіс насельніцтва ў Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года, пробны правядуць у кастрычніку гэтага года - у Маладзечне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках