23 красавiка 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме занепакоіліся праз кітайскія ракеты ля межаў Расеі

27
У Дзярждуме занепакоіліся праз кітайскія ракеты ля межаў Расеі

Заспакойлівыя заявы прэс-сакратара Пуціна на дэпутатаў не падзейнічалі.

Да размяшчэння Кітаем балістычных ракет на мяжы з Расеяй трэба паставіцца сур'ёзна. Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў абароне Аляксандр Шэрын у гутарцы з lenta.ru ў аўторак, 24 студзеня.

«Ва ўсякім выпадку перамяшчэнне сіл і сродкаў адбываецца ў мэтах стратэгічнай выгады той дзяржавы, якая гэтым займаецца. Таму нам ніколі не трэба расслабляцца, мець ілюзій», - сказаў парламентарый.

На думку Шэрына, расейскія вайскоўцы павінны зрабіць пэўныя высновы, «у тым ліку ў перадыслакацыі». «Але мы ж з Кітаем супрацоўнічаем у гэтым кірунку, я думаю, што нейкія кансультацыі і адпаведныя перамовы правядуць», - адзначыў дэпутат.

Раней у аўторак афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква не бачыць пагрозы ў размяшчэнні Кітаем балістычных ракет у паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян.

24 студзеня стала вядома аб размяшчэнні Кітаем міжкантынентальных балістычных ракет Dongfeng-41 (DF-41) у памежнай з Расеяй правінцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках