29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі запісалі ў «дармаеды» яшчэ 40 тысяч беларусаў

25
Падаткавікі запісалі ў «дармаеды» яшчэ 40 тысяч беларусаў

Падатковая прадаўжае высылаць «лісты шчасця».

Падатковыя органы накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў на выплату збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год. На 23 студзеня збор выплацілі 34,1 тысячы грамадзян. Ад аплатнікаў збору ў бюджэт паступіла Br10,2 млн, паведамляе БелТА.

«Звяртаем увагу, што пры атрыманні паведамлення на выплату збору грамадзянін мае права падаць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку ў выплаце збору», - паведамілі ў падатковай.

Праінфармаваць падатковы орган пра сваё права на вызваленне ад выплаты збору можна пры асабістым звароце ў інспекцыю альбо шляхам накіравання ў інспекцыю тлумачэнняў і (або) дакументаў у электронным выглядзе. Зрабіць гэта можна з дапамогай сэрвісу «Электронны зварот» на сайце міністэрства.

Інфармацыя аб катэгорыях грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, размешчаная на сайце міністэрства ў раздзеле «Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў».

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш раззлаваных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках