25 красавiка 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За скасаванне дэкрэта «аб дармаедах» падпісаліся ўжо больш за 15 тысяч беларусаў

5
За скасаванне дэкрэта «аб дармаедах» падпісаліся ўжо больш за 15 тысяч беларусаў

Збор подпісаў пад петыцыяй на сайце zvarot.by будзе прадаўжацца да 1 лютага.

З дапамогай петыцыі незалежныя прафзвязы хочуць прымусіць беларускіх чыноўнікаў скасаваць скандальны дэкрэт.

- Для пачатку паўсюдна збяром подпісы і накіруем іх у адрас Лукашэнкі, - раней распавёў «Салiдарнасцi» лідар Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч. - Калі гэта не дапаможа і галасы людзей не будуць пачутыя, тады застаецца толькі адно - будзем рыхтаваць масавую акцыю пратэсту за скасаванне дэкрэта.

Адзначым, што арганізатары праводзяць збор подпісаў не толькі ў інтэрнэце, але і ў прафсаюзных офісах, якія знаходзяцца ў розных гарадах Беларусі.

Вы можаце:

Падпісаць онлайн-петыцыю «Не Дэкрэту №3 «Аб дармаедах!» на сайце zvarot.by тут.

Спампаваць формы для збору подпісаў за скасаванне Дэкрэта №3 на беларускай і расейскай мовах і папрасіць сваіх родных, сяброў і суседзяў падтрымаць людзей, якія патрапілі ў цяжкую сітуацыю, тут.

Падпісаць зварот у офісах прафзвязаў РЭП, БНП і СПМ, адрасы тут.

Спампаваць узоры заяваў у падатковыя органы, пракуратуру і КДК тут.

Нагадаем, што 17 лютага а 18-00 на Кастрычніцкай плошчы Менска пачнецца Марш раззлаваных беларусаў з патрабаваннем скасавання дэкрэта аб «дармаедах».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках