19 красавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: 2017 год будзе пераходным

3
Гары Каспараў: 2017 год будзе пераходным
Гары Каспараў
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Гэты год будзе гістарычным, пераходным - такім, якім быў 1917 год.

На думку экс-чэмпіёна свету ў шахматах, Уладзімір Пуцін мае недавер да Дональда Трампа, аднак разлічвае дэстабілізаваць Францыю і Нямеччыну пасярод выбарчага года. Інтэрв'ю з Гары Каспаравым у Нью-Ёрку ўзяў журналіст Le Figaro Марэн Пікар (пераклад - inopressa.ru).

- Якія небяспекі вы бачыце для Захаду ў 2017 годзе?

- 2017 год будзе гістарычным, пераходным, якім быў год 1917-ы. Гэта сотая гадавіна захопу ўлады ў Расеі бальшавікамі, звяржэння Раманавых і пачатку «вялікіх узрушэнняў». Цяпер адбудуцца вельмі важныя выбары ў Францыі і Нямеччыне. Канцлерцы Ангеле Мэркель трэба будзе перажыць падступныя нападкі. Расейскія спецслужбы паспрабуюць яе дыскрэдытаваць і мабілізуюць для гэтага ўсе свае рэсурсы. Кібератакі будуць больш маштабнымі, чым тыя, што былі ўчыненыя ў ЗША.

- Пуцін паспрабаваў перашкодзіць амерыканскім прэзідэнцкім выбарам?

- Напраўду, праблема не ў Расеі. Праблема ў Пуціне. Так, ён не прадбачыў перамогі Трампа. Спачатку ён прыняў яго за блазна. Калі Трамп пачаў прарывацца наперад, Пуцін яшчэ думаў, што ён можа саступіць, - бо, як пра гэта паўтаралі ў лагеры Трампа, «выбары былі cфальсіфікаваныя», - але ён мог дыскрэдытаваць амерыканскую палітычную сістэму».

- Уладзімір Пуцін мае намер распачаць новыя ваенныя дзеянні пасля Крыма, Усходняй Украіны і Сірыі?

- Не, тэарэтычна, бо ён з'яўляецца сапраўдным спараджэннем КДБ. Ён заўсёды аддасць перавагу сакрэтным аперацыям перад масіраванымі бамбаваннямі. Лепш шантажаваць людзей, чым іх забіваць. Сеяць хаос. Гэта ў яго ў крыві. Адзіная ягоная стратэгія - палітычнае выжыванне.

- Такім чынам ён зрабіў выбар на карысць Сірыі?

- Так, гэта быў геніяльны ход: ён ведаў, што інтэрвенцыя побач з Дамаскам прывядзе да наступстваў на тэрыторыі Еўропы, павялічыўшы плынь уцекачоў. Адным ударам ён забіў двух зайцоў, нават трох: ён кінуў выклік Амерыцы, выставіў напаказ слабасць Абамы, пры гэтым дапамагаючы сваім сірыйскім і іранскім хаўруснікам і надаючы высакародную паслугу сваім хаўруснікам з вельмі правых еўрапейскіх партый, якія такім чынам змаглі дапрацаваць свае прамовы, накіраваныя супраць іміграцыі.

- У Еўропе раздаюцца галасы, якія заклікаюць уважаць Пуціна за аб'ектыўнага хаўрусніка перад тварам джыхадысцкай небяспекі. Што вы думаеце пра такую інтэрпрэтацыю?

- Гэта ілжывае і прывабнае разважанне, якое добра прадаецца. Як я ўжо толькі што сказаў, Уладзімір Пуцін у Сірыі не прыйшоў біцца супраць арганізацыі «Ісламская дзяржава». Довад? Толькі 10% расейскіх авіяўдараў нацэленыя на джыхадзістаў. Астатнія 90% душаць апазіцыю рэжыму Башара Асада, тую самую, якая падтрымліваецца краінамі Захаду. У Еўропе існуе нейкая ідэалагічная карупцыя ў дачыненні да Пуціна, згодна з якой трэба з ім дамаўляцца, бо Расея «не можа быць праігнараваная».

- Як збіраецца Пуцін узаемадзейнічаць з адміністрацыяй Трампа?

- Ён знаходзіцца ў чакальнай пазіцыі. Столькі нявызначанасцяў! Акрамя таго, ён ведае, што ледзь Трамп зменіць сваё стаўленне да яго, 100% амерыканцаў адвярнуцца ад Расеі. Пытанне ў тым, каб ведаць, да чаго гатовы дайсці Трамп у такім збліжэнні.

Перш за ўсё, трэба прызнаць, што гаворка ідзе пра вайну, і ўсе вы атакаваныя. На гэты момант праблемай для Пуціна з'яўляецца адзіны еўрапейскі фронт, які вядзе за сабой Нямеччына і, у меншай ступені, Францыя. Ягоны погляд нацэлены ў бок Парыжа, дзе, на ягоную думку, будзе лягчэй паўплываць на выбары, і ў бок Берліна, апошняга рэальнага апірышча супрацьстаяння яму ў Еўропе.

Што тычыцца Трампа, то выявіліся новыя факты пра ягоныя сувязі з Масквой. Ён атрымаў значныя грашовыя ўліванні з Расеі ў крытычны перыяд у 2008-2009 гадах, і гэты ўнёсак выратаваў яго ад банкруцтва. Якімі грашыма ён абавязаны замежным рэжымам, часам адкрыта варожым ЗША? Чаму ён адмаўляецца абнародаваць свае падатковыя дэкларацыі? На ўсе гэтыя пытанні яму яшчэ трэба будзе адказаць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках