28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці мае Лукашэнка права асабіста распараджацца выдаткамі на МУС?

23

ФОТА: КОММЕРСАНТ

Уладар краіны ў нас - «цар-імператар», яго не хвалюе ні напаўняльнасць бюджэту, ні іншыя пытанні, адкуль узяць грошы.

Ад аптымізацыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў (МУС) нікуды не дзецца, але дурнога скарачэння быць не павінна. Пра гэта дыктатар заявіў падчас сустрэчы з кіраўніком установы Ігарам Шуневічам у аўторак, 24 студзеня. «Усё, што вы скароціце, застанецца ў вас. Плюс я яшчэ ўдвая павялічу гэтую лічбу і дадам», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўны беларускі чыноўнік заявіў, што зэканомленыя сродкі застануцца на балансе МУС. «Калі ласка, павялічвайце тарыфы, набывайце службовае абсталяванне, узбраенне і гэтак далей. Так будзе і потым: усё, што вы скароціце, застанецца ў вас. Плюс я яшчэ ўдвая павялічу гэтую лічбу і дадам. Гэта значыць, скарацілі на 10 мільёнаў рублёў, атрымаеце 20 мільёнаў - 10 мільёнаў скарочаных і 10 мільёнаў дадаткова з бюджэту», - паабяцаў Лукашэнка Шуневічу.

Наколькі вартыя гэтыя захады з пункту гледжання эканоміі дзяржаўных сродкаў? Увогуле, ці мае права прэзідэнт аднаасобна абяцаць дадатковыя выдаткі з бюджэту ад свайго імя? На пытанні «Новага Часу» адказвае былы суддзя і адвакат, кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэту Гары Паганяйла.

— Навошта патрэбна такая аптымізацыя МУС, калі яна, гледзячы па ўсім, абыдзецца яшчэ даражэй, чым існая сістэма ўнутраных справаў?

— Кіраўнік дзяржавы пастаянна заяўляе тое, што яму прыйдзе ў галаву, сыходзячы са сваіх папулісцкіх інтарэсаў. Што тычыцца МУС, то магу сказаць наступнае: прэзідэнт, відаць, як і міністр унутраных справаў, аптымізацыю разумеюць наступным чынам: выгнаць са штабоў і накіраваць «у поле» супрацоўнікаў міліцыі. Прычым, з тым, каб большая іх колькасць займалася непасрэдна справай — забеспячэннем грамадскага парадку, раскрыццём злачынстваў, арганізацыяй бяспекі грамадскага руху, рэгістрацыйнай сістэмай і гэтак далей. І каб меншая колькасць знаходзілася ў кіроўных структурах. Вось гэта мы маем пад словам «аптымізацыя».

Што тычыцца колькасці асабовага складу МУС, то ён у нас рэальна непамерна раздзьмуты. Але павелічэнне акладаў нават пры скарачэнні будзе зроблена выключна за кошт народа, бо ўсе гэтыя хлопчыкі «не с сошкой, а с ложкой».

— Наколькі кіраўнік дзяржавы аднаасобна можа заяўляць пра павелічэнне ўдвая сродкаў (пасля аптымізацыі) для канкрэтнай сілавой структуры?

— Справа ў тым, што кіраўнік дзяржавы ў нас — «цар-імператар», гаворка ідзе пра ягоныя паўнамоцтвы. Ён валодае сур’ёзнай заканадаўчай уладаю і можа, не раючыся з народам і парламентам, выдаваць свае ўказы, дэкрэты і ўсё гэта павырашаць. Яго, відаць, не хвалюе ні напаўняльнасць бюджэту, ні іншыя пытанні, адкуль узяць грошы. Ён і возьме, таму што ягоная ўлада абапіраецца акурат на штыкі якраз гэтых людзей з МУС, КДБ ды іншых сілавых структураў. На іх яму грошай не шкада.

— А ці хопіць гэтых грошай ва ўмовах, калі ў краіне пануе істотны эканамічны крызіс?

— Відаць, нейкія прыпасы і магчымасці ёсць. Наколькі гэтых грошай хопіць — іншае пытанне, але тое, што краіна ў крызісе — гэта факт. Тое, што існуе перанапружанне бюджэту, гэта таксама факт. Таму ягоныя гучныя заявы, што транслююцца па тэлебачанні, па радыё і ў газетах, — гэта адна справа. А фактычная «таямнічая канцылярыя», якая мусіць усё пралічыць і падрыхтаваць яму дакументы ў выглядзе ягоных заканадаўчых устанаўленняў — гэта іншае.

— У Беларусі існуе не толькі МУС, але і яшчэ цэлы шэраг сілавых службаў. Ці не пойдуць яны па тым жа шляху, што і міністэрства ўнутраных справаў, за сродкамі да прэзідэнта?

— За грашыма пойдуць усе бюджэтнікі. І КДБ, і Міністэрства абароны, і пажарнікі, і мытнікі, і гэтак далей. Наколькі хопіць дзяржаўных рэсурсаў, цяжка сказаць. Але тое, што выціскаюць апошняе з працоўнага народа, гэта факт.

— А ці не лопне кольвеч цярпенне ў гэтага самага народа?

— Не. Справа ў тым, што для нейкай грамадскай рэакцыі патрэбны грамадзянін, які мае ўласны гонар. У нас жа дзесяцігоддзямі рабілася ўсё, каб размазаць гэты ўласны гонар, каб людзі пачуваліся рабамі, стратнымі, залежнымі ад улады. Гэта толькі шмат кажуць і пішуць, што ў нас улада для народа, але на самой справе яны накінулі ярмо на народ і паганяюць пугаю і рэальнымі рэпрэсіямі, трымаюць людзей у страху.

— Да якога часу гэта можа доўжыцца?

— Я магу гэта толькі сказаць па прыкладзе Кубы, Паўночнай Карэі і гэтак далей — падобнае ўтрыманне народа ў ярме з ідэалагічнай падсцілкаю можа цягнуцца вельмі доўга.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках