19 красавiка 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея напісала для Сірыі праект Канстытуцыі краіны

9
Расея напісала для Сірыі праект Канстытуцыі краіны

Дакумент быў падрыхтаваны для таго, «каб паскорыць працэс прыняцця Канстытуцыі Сірыі і надаць яму дадатковы імпульс».

На перамовах у Астане расейская дэлегацыя перадала прадстаўнікам апазіцыі Сірыі праект Канстытуцыі краіны.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка дэлегацыі, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі аб Сірыі Аляксандра Лаўрэнцьева.

Паводле ягоных слоў, дакумент быў падрыхтаваны для таго, «каб паскорыць працэс прыняцця Канстытуцыі Сірыі і надаць яму дадатковы імпульс».

Ён таксама выказаў спадзяванне, што «сірыйская ўзброеная апазіцыя надалей будзе больш чынная» ў мірным урэгуляванні і стварэнні Канстытуцыі. Лаўрэнцьеў адзначыў, што ў Расеі будуць чакаць рэакцыі на дакумент.

«Праект Канстытуцыі цяпер на руках ва ўзброенай апазіцыі, і мы чакаем іхняй рэакцыі, якая для нас вельмі важная і цікавая з пункту гледжання далейшай дапамогі», — заявіў спецыяльны прадстаўнік.

23 студзеня ў Астане пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Дамаска і апазіцыі. Пасярэднікамі на перамовах паміж дэлегацыямі выступаюць Турцыя і Іран, а таксама спецыяльны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН аб Сірыі Стафан дэ Містура і амбасадар ЗША ў Казахстане Джордж Крол у якасці назіральніка. У першы дзень перамоў адзін з лідараў групоўкі «Джэйш аль-Іслам» Магамед Алуш казаў, што апазіцыя прыехала ў Астану для замацавання рэжыму спынення агню, зняцця блакады гарадоў, вызвалення зняволеных з турмаў і забеспячэння дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках