18 красавiка 2024, Чацвер, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы практычна перасталі купляць аўто ў РФ

16
Беларусы практычна перасталі купляць аўто ў РФ

Сёння практычна спыніўся «шэры ўвоз» новых аўтамабіляў з Расеі.

У 2015-м годзе беларусы купілі амаль 50 тысяч новых аўтамабіляў, з якіх толькі палова была набытая ў дылераў у нашай краіне, астатнія — у аўтасалонах Расеі. У 2016-м прапорцыя значна змянілася: у Беларусі было прададзена 27,7 тысячы новых аўто, з РФ нашы суайчыннікі прыгналі толькі 5,9 тысячы аўто (гаворка аб новых), паведамляе onliner.by.

Да канца мінулага года дзель новых аўтамабіляў, увезеных у Беларусь з-за мяжы фізічнымі асобамі, дасягнула мінімальнай адзнакі.

Паводле папярэдняй інфармацыі БАА, лідарам беларускага рынку застаецца Renault. Другое і трэцяе месцы занялі Volkswagen і Lada адпаведна. Пры гэтым найбольш папулярным новым аўто у РБ з'яўляецца Volkswagen Polo — 3445 беларусаў у мінулым годзе купілі калужскі седан. На другім месцы — Renault Duster (2856 аўто), на трэцім — Renault Sandero Stepway (2343 аўто).

У гэтым годзе беларускія дылеры плануюць прадаць да 30 тысяч аўто. Сёння практычна спыніўся «шэры ўвоз» новых аўто з Расеі. Гэта звязана са стабілізацыяй курсу расейскага рубля, а таксама з тым, што аўтацэнтры ў РБ сталі рабіць больш цікавыя прапановы, адбіваючы жаданне ў кліентаў ехаць па аўтамабіль да суседзяў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках