25 красавiка 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Нічога слушнага гэтая ўлада ўжо не зробіць

20
Генадзь Фядыніч: Нічога слушнага гэтая ўлада ўжо не зробіць
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Трэба сказаць народу праўду, альбо гэтаму ўраду сысці, заявіў старшыня прафзвязу РЭП.

Белстат апублікаваў новыя звесткі аб заробках беларусаў. Паводле падлікаў нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэдні заробак у снежні вырас да 800 рублёў (у лістападзе ён быў роўны BYN 717,6). Новыя звесткі Белстата пракаментаваў «Белсату» старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Улады абвінавачваюць у падзенні заробкаў «замежныя чыннікі». Колькі ў гэтым праўды?

- Калі яны маюць на ўвазе Расею, што не далі нафты, колькі прасілі, гэта адно. Калі казаць пра тое, што сёння дзяржава кіруе ўсімі, амаль усімі прадпрыемствамі, то яна — наймальнік. Калі яна не можа кіраваць гэтымі прадпрыемствамі і няма варункаў для таго, каб зрабіць добры тавар або паслугу і прадаць яе, то вінаватая ў гэтым толькі дзяржава і яе кіраўнікі.

- Сярэдняя заплата на канец 2016 — 700 рублёў. Ці згодныя Вы са статыстыкай?

Калі ўзяць банкавую сістэму, чыноўнікаў, калі ўзяць ІТ-спецыялістаў, то, вядома, гэта адпавядае таму, што ў іх заплата вышэйшая. А калі з гэтымі лічбамі прыехаць ва ўсякі раённы цэнтр або на ўсякае прадпрыемства, то я нават не называў бы гэтыя лічбы, бо люд можа не вытрымаць слухаць, што заробак 700 рублёў, калі яны бяруць па 200-250 рублёў. Ёсць статыстыка, і ёсць праўда.

- Ці магчымае абяцанае павышэнне заробку сёлета?

- Над гэтымі абяцаннямі ўжо нават не хочацца смяяцца. Людзі бачаць, што эканоміка не працуе. Няма ніякіх падстаў для павышэння заплаты. Трэба сказаць праўду народу, альбо гэтаму ўраду сысці. Нічога ён слушнага ўжо не зробіць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках