25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Ключавой крыніцай «дасье Трампа» быў выхадзец з Беларусі

8
WSJ: Ключавой крыніцай «дасье Трампа» быў выхадзец з Беларусі
СЯРГЕЙ МІЛІЯН

Паводле звестак газэты, ад Сяргея Міліяна сыходзіла інфармацыя аб наяўнасці ў спецслужбаў РФ кампраматных для Трампа відэазапісаў.

Прэзідэнт Расейска-амэрыканскай гандлёвай палаты, грамадзянін ЗША Сяргей Міліян (Кукуць) быў адной з крыніц інфармацыі, якая патрапіла ў «дасье Трампа», апублікаванае ў студзені выданнем Buzzfeed.

Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу, знаёмую з тэмай.

Паводле звестак газэты, ад Міліяна сыходзіла інфармацыя аб наяўнасці ў расейскіх спецслужбаў кампраматных для Трампа відэазапісаў і аб супрацоўніцтве штаба Трампа і ўлад РФ у сувязі кібэратакамі на Дэмакратычную партыю. У дакладзе ён нібыта згадваецца як «крыніца D» і «крыніца E».

Пры гэтым да аўтара дакладу (за яго ўважаецца былы супрацоўнік брытанскай выведкі Крыстафэр Стыл. — заўвага) гэтая інфармацыя трапіла не наўпрост ад Міліяна, піша газета, а праз трэція рукі. У самым дакладзе адзначана, што крыніца звестак вяла «даверную гутарку».

Сяргей Міліян у каментары The Wall Street Journal назваў дасье «спробай адцягнуць будучага прэзідэнта ад сапраўднай працы». На пытанне, ці з'яўляецца ён крыніцай інфармацыі, ён не адказаў.

Сяргей Міліян (Кукуць) — выхадзец з Беларусі. Паводле звестак The Wall Street Journal, ён жыве ў ЗША блізу 15 гадоў. З 2006 года ён займае пасаду прэзідэнта Расейска-амэрыканскай гандлёвай палаты. Ён неаднаразова выступаў у якасці экспэрта ў эканоміцы і расейска-амэрыканскіх стасунках для расейскіх інфармацыйных агенцтваў як асоба, што «асабіста знае» Трампа.

Міліян нарадзіўся нарадзіўся 22 кастрычніка 1978 года ў мястэчку Шаркоўшчыне Віцебскай вобласці. У 1995 годзе, скончыўшы школу, паступіў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, па заканчэнні якога вучыўся ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі на факультэце мэнэджмэнту на спецыяльнасці юрыст. Закончыўшы два курсы навучання, ён атрымаў грант на стажаванне ў ЗША паводле міжнароднай адукацыйнай праграмы, што фундуецца Marriott International, Inc.

Ураджэнец Беларусі свабодна валодае пяццю мовамі - беларускай, ангельскай, расейскай, італійскай і гішпанскай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках