19 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспекцыя Літвы: МАГАТЭ не ацэньвае пытанні, якія нас турбуюць на БелАЭС

1
Інспекцыя Літвы: МАГАТЭ не ацэньвае пытанні, якія нас турбуюць на БелАЭС
Фота: БелТА

Праведзеная місія не носіць поўны характар, мяркуюць літоўскія экспэрты.

Экспэрты Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ) на мінулым тыдні не ацэньвалі пытанні, якія хвалююць Літву з нагоды Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, сцвярджае літоўская Дзяржаўная інспекцыя ў бяспецы атамнай энэргетыкі (ГІБАЭ), піша delfi.lt.

Са слоў кіраўніка інспекцыі Міхаіла Дзяменчанкі, на мінулым тыдні экспэрты місіі Seed МАГАТЭ не ацэньвалі пляцоўку станцыі, яе ўплыў на навакольнае асяроддзе. Паводле ягоных слоў, падчас місіі ацэньвалася абарона архітэктурнага праекта ад вонкавых пагроз. Поўная місія Seed уключае шэсць модуляў. Са слоў Дзяменчанкі, экспэрты МАГАТЭ ацэньвалі станцыю, якая будуецца ў Беларусі, па двух модулях, таму праведзеная місія не носіць поўны характар.

«Мяркуючы з інфармацыі, распаўсюджанай МАГАТЭ, праведзеная ў Беларусі місія Seed не насіла поўны характар: з шасці магчымых модуляў гэтай місіі былі праведзеныя толькі адзін ці два, звязаныя з абаронай архітэктурнага праекта ад вонкавых пагроз. Экспэрты гэтай місіі не ацэньвалі, як Беларусь выбірала і ацэньвала месца будаўніцтва АЭС, як сама дзейнасць атамнай станцыі паўплывае на навакольнае асяроддзе - гэта тыя асноўныя пытанні, якія выклікаюць у Літвы найбольшую заклапочанасць», - сказаў кіраўнік ГІБАЭ.

Ягоны каментар перадала BNS у аўторак прадстаўніца ГІБАЭ ў сувязях з грамадскасцю Аста Менсонэ.

«Адна з дзвюх адзначаных экспэртамі місіі Seed МАГАТЭ «добрых практык» - гэта пакуль толькі абяцанне беларускага боку правесці падрабязную ацэнку імавернасці ўплыву ўнутраных і вонкавых фактараў. Экспэрты місіі таксама прапанавалі ўдасканаліць дакументы ліцэнзавання, звязаныя з электрамагнітнымі небяспекамі і маланкамі, а таксама сэйсмічным паскарэннем грунту, характэрнага для пляцоўкі», - сказаў Дзяменчанка.

«Прапанавана толькі ў будучыні разгледзець магчымасць паляпшэння дзеянняў у гарантаванні бяспекі, названых у справаздачы МАГАТЭ аб аварыі ў Фукусіме, што сведчыць пра тое, што гэтыя дзеянні яшчэ не выкананыя належным чынам і не спланаваныя. Узнікаюць сумневы ў тым, ці ўдасца Рэспубліцы Беларусь зрабіць гэта да планаванага ў 2019 годзе запуску першага энэргаблока», - дадаў ён.

З ягоных слоў, для больш дэталёвых высноў з нагоды вынікаў місіі Seed і таго, наколькі прымальны ўзровень бяспекі БелАЭС, варта атрымаць канчатковую справаздачу місіі. Яе МАГАТЭ плануе падаць Беларусі цягам 90 дзён, Менск абяцае яе апублікаваць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках