29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія астраномы патрапілі ў Кембрыджскі падручнік

3
Беларускія астраномы патрапілі ў Кембрыджскі падручнік
Фота: charter97.org

Кадры гэтых фатографаў раней ужо публікаваліся ў салідных выданнях, прысвечаных астрафатаграфіі.

Здымкі беларускіх фатографаў Юрыя Гарачкі, Міхаіла Абгарана і Канстанціна Марозава апублікавалі ў кнізе «Зняць Месяц» (Shoot the Moon) выдання Кембрыджскага ўніверсітэта.

«На днях кожны ўдзельнік нашай каманды атрымаў пакет, — напісаў Юрый на форуме belastro.net. — У пакетах была кніга Shoot The Moon, а ў кнізе былі мы».

ФОТА: ЮРЫЙ ГАРАЧКА, МІХАІЛ АБГАРАН, КАНСТАНЦІН МАРОЗАЎ / ASTRONOMINSK.ORG

Кніга Shoot the Moon прысвечана астранамічнай фотаздымцы Месяца. У ёй сабраны практычныя парады аб тым, як фатаграфаваць спадарожнік Зямлі рознымі спосабамі.

МАЛЮНАК: YURI18 / FORUM.BELASTRO.NET
МАЛЮНАК: YURI18 / FORUM.BELASTRO.NET
МАЛЮНАК: YURI18 / FORUM.BELASTRO.NET

Адзін з раздзелаў апісвае здымкі са стэрэаэфектам, якія выглядаюць трохмернымі, калі глядзець на іх у анагліфічныя акуляры з чырвоным і блакітным шклом.

Для атрымання 3D-эфекту трэба сфатаграфаваць Месяц з двух аддаленых кропак, што можа быць вельмі няпроста. Беларускія фатографы з каманды Аstronominsk выкарыстоўвалі для гэтага эфект лібрацыі — уяўнага вагальнага руху Месяца пры назіранні з Зямлі.

Фатографы зрабілі мноства здымкаў праз тэлескоп, а пасля пры дапамозе спецыялізаванага праграмнага забеспячэння стварылі стэрэамалюнак.

ФОТА: ЮРЫЙ ГАРАЧКА, МІХАІЛ АБГАРАН, КАНСТАНЦІН МАРОЗАЎ / ASTRONOMINSK.ORG
ФОТА: ЮРЫЙ ГАРАЧКА, МІХАІЛ АБГАРАН, КАНСТАНЦІН МАРОЗАЎ / ASTRONOMINSK.ORG

Кадры гэтых фатографаў раней ужо публікаваліся ў салідных выданнях, прысвечаных астрафатаграфіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках