19 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Інтэлектуальныя здольнасці чалавека залежаць ад вады

9
Навукоўцы: Інтэлектуальныя здольнасці чалавека залежаць ад вады

Вадкасць актывуе ў мозгу асаблівыя рэцэптары.

Амерыканскія навукоўцы з універсітэта Сан-Дыега правялі шэраг даследаванняў і высветлілі, што разумовыя здольнасці чалавека залежаць ад якасці вады, якую ён п'е. Спецыялісты даведаліся, што ў мозгу існуюць рэцэптары, дзейнасць якіх залежыць ад спажыванай вадкасці, паведамляе kp.ru.

Як распавялі даследчыкі, знойдзеныя імі рэцэптары здольныя стымуляваць працу мозгу. Аднак самі гэтыя злучэнні нервовых канчаткаў актывізуюцца толькі пасля таго, як у арганізм чалавека трапляе вада.

На думку экспэртаў, каб дамагчыся максімальнай эфектыўнасці цягам дня, варта піць вадкасць з самай раніцы. У гэтым выпадку мозг будзе атрымліваць неабходны зарад бадзёрасці і энэргіі і зможа працаваць з максімальнай аддачай.

Нагадаем, раней навукоўцы давялі, што на ўзровень інтэлекту ўплываюць таксама нашы звычкі і рысы характару. Так, трывожнасць і прыналежнасць да катэгорыі «соваў» паказваюць на чалавека вялікага розуму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках