24 красавiка 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: У СССР барацьба з «дармаедамі» не дала ніякіх вынікаў

18
Мечыслаў Грыб: У СССР барацьба з «дармаедамі» не дала ніякіх вынікаў
Мечыслаў Грыб

«Дармаедаў» у Беларусі вышуквалі таксама ў часы кіраўніцтва Мікіты Хрушчова.

У 1961 годзе Вярхоўны Савет СССР выдаў указ «Аб узмацненні барацьбы з асобамі (лайдакамі, дармаедамі, паразітамі), якія ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця».

«Дармаедаў» у СССР вышуквала міліцыя. Пра гэта «Свабодзе» расказаў Мечыслаў Грыб. З 1962 года ён працаваў у органах унутраных спраў БССР, з 1985 года ўзначальваў Управу ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

«Дармаед» часоў Савецкага Саюза і «дармаед» у Рэспубліцы Беларусь - гэта розныя катэгорыі людзей. Тады была зусім іншая аснова барацьбы з «дармаедствам», - сказаў Грыб.

«Дармаедамі» ў СССР уважаліся людзі, якія ўхіляліся ад працы. Іх шукала міліцыя, а ўлады прымусова працаўладкоўвалі. А калі чалавек адмаўляўся працаваць, яго маглі пасадзіць на суткі. А зацятых «дармаедаў» з Менска і абласных цэнтраў высялялі за межы горада - высылалі на соты кіламетр.

«Катэгорыя «дармаедаў» была даволі абмежаваная, - кажа Грыб. - Хто злоўжываў спіртным напоямі і нідзе не працаваў, жабракі, працаздольныя людзі, якія жылі за кошт бацькоў і не працавалі - гэта былі дармаеды. Але да жанчын, якія гадавалі дзяцей і вяскоўцаў, ніхто не выстаўляў ніякіх патрабаванняў».

У СССР барацьба з «дармаедамі» мела ідэалагічны характар, а ў Беларусі - эканамічны. Савецкае заканадаўства не прадугледжвала штрафаў і тым больш падаткаў на «дармаедства». Наадварот, «дармаедаў» забяспечвалі працоўнымі месцамі.

«Барацьба з «дармаедамі» не дала выніку, - кажа Грыб. - Калі дэмакратыя прыйшла, мы ўсё гэта скасавалі. Толькі ў двух выпадках прымусовая праца можа выкарыстоўвацца ў краіне: падчас надзвычайнага становішча, або на пастанову суда. І гэты дэкрэт (аб сацыяльным утрыманстве. - Заўв.) не адпавядае дзевяці артыкулам Канстытуцыі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках