16 красавiка 2024, aўторак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца з менчуком, падстрэленым міліцыяй на Новы год?

156
Што адбываецца з менчуком, падстрэленым міліцыяй на Новы год?
ФОТА: ПАВЕЛ ДАБРАВОЛЬСКІ, TUT.BY

Стан рабочага завода «Керамін» хаваюць ад сваякоў.

Навагодняя ноч на вуліцы Любімава ў Менску ледзь не скончылася трагедыяй. Святочны настрой змяніўся шокам пасля таго, як у адным з дамоў прагучалі стрэлы. Як стала вядома пазней, такім быў вынік спрэчкі паміж міліцыянтам і 28-гадовым работнікам «Кераміна» Андрэем, паведамляе belsat.eu.

«Я выразна бачыла, як міліцыянт стаяў на лесвіцы. Андрэй ляжаў ля ўваходу ў тамбур ў крыві. Міліцыянт накіраваў зброю ў наш бок. Я спалохалася і вярнулася ў кватэру», – кажа сяброўка Андрэя.

Паводле афіцыйнай версіі, міліцыянт прыбыў у адну з кватэр, дзе група моладзі адзначала Новы год. Праваахоўнікаў выклікалі суседзі, якія скардзіліся на шум. Як паведамілі ў Гарадскім упраўленні ўнутраных спраў Менгарвыканкама, інцыдэнт справакаваў нецвярозы мужчына.

«Дзверы кватэры адкрыў грамадзянін, які адразу пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і неадэкватна. Ён нанёс міліцыянту цялесныя пашкоджанні і спрабаваў завалодаць яго табельнай зброяй. Міліцыянт спыніў гэтую спробу. Спачатку ён вусна папярэдзіў, пасля – зрабіў папераджальны стрэл», – заявіў прадстаўнік ГУУС Менскага гарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Пасля былі два стрэлы, якія паранілі маладога чалавека. Са слоў сваякоў, цяпер Андрэй у цяжкім стане застаецца ў рэанімацыі галоўнага вайсковага клінічнага шпіталя. Да яго нікога не пускаюць. Інфармацыю аб стане здароўя параненага не даюць нават бацькам.

«Я даведалася, што ў Андрэя параненая нага, спіна і быццам бы пашкоджанае лёгкае. Ён учора быў на апараце штучнага дыхання, ён страціў шмат крыві», – успамінае маці Андрэя.

«Я так разумею, што ён знаходзіцца пад арыштам. Каля яго палаты дзяжурыць тры міліцыянты», – кажа жонка хлопца.

Як сцвярджаюць сведкі падзей, юнак мог памерці ад ран. Міліцыя нават не збіралася выклікаць хуткую дапамогу. Да лекараў звярнуліся сябры Андрэя.

«Андрэй ляжаў у крыві, а міліцыянт выйшаў з пад'езда і курыў», – распавядае сусед.

«Гэта поўны абсурд. Што гэта за міліцыя, якая стрэліла і ўцякла», – кажа бацька Андрэя.

Характэрна, што версія падзей, якую агучылі блізкія параненага, значна адрозніваецца ад афіцыйнай. Між іншым, паводле выкліку павінен быў прыбыць не адзін, а трое міліцыянтаў. Маладыя людзі паводзілі сябе спакойна. Зрэшты, у тое, што Андрэй мог збіць міліцыянта, не вераць яго сябры і сваякі.

«Было ціха, ніхто не шумеў. Яны адзначалі новы год, як цывілізаваныя людзі», – кажа сусед.

А нават калі і дапусціць, што нецвярозы мужчына супраціўляўся праваахоўніку, то выкарыстанне зброі, каб яго абясшкодзіць, выклікае шмат пытанняў. Адзін з іх: ці можна было пазбегнуць стральбы? Паводзіў сябе адэкватна міліцыянт?

«Зброя не выкарыстоўваецца ў дачыненні да непаўналетніх асоб і жанчын. Калі зброя была накіравана на непаўнагадовую дзяўчыну, гэта было парушэнне інструкцыі», – тлумачыць генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

Аднак парушальнікам абвясцілі менавіта маладога чалавека. Цяпер яму пагражае турма. Паводле факта супраціву міліцыянтам ужо завялі крымінальную справу.

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках