24 красавiка 2024, Серада, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даведаліся, як здароўе і даўгалецце залежаць ад даты нараджэння

18
Навукоўцы даведаліся, як здароўе і даўгалецце залежаць ад даты нараджэння

Даследаванне амерыканскіх навукоўцаў дазволіла ўстанавіць цікавыя заканамернасці.

Навукоўцы высветлілі, што дата нараджэння чалавека ўплывае на працягласць яго жыцця і стан здароўя, піша выданне gogetnews.info.

Амерыканскія навукоўцы наважылі праверыць, якім чынам уплывае дата нараджэння чалавека на ягоны лёс. Як выявілася, людзі, якія нарадзіліся восенню, жывуць даўжэй, чым тыя, хто нарадзіўся вясной.

Як распавялі навукоўцы, людзі, якія нарадзіліся ў вясновыя месяцы, прыкладна на 40 адсоткаў радзей дажываюць да глыбокай старасці, чым народжаныя восенню.

А вось людзі, чый дзень нараджэння прыпадае на зіму, больш схільныя да шызафрэніі, але радзей пакутуюць на алергію або блізарукасць, чаго нельга сказаць пра людзей, якія нарадзіліся летам.

Таксама было высветлена, што поспеху ў вучобе хутчэй даб'юцца тыя, што нарадзіліся ў верасні і кастрычніку, чым тыя, хто ў траўні і красавіку.

На думку экспэртаў, дзеці, якія нарадзіліся ў канцы навучальнага года, горш спраўляюцца з вучэбнай нагрузкай, чым іх аднагодкі, якія з'явіліся на свет у пачатку навучальнага года, то бок, у верасні.

Навукоўцы адзначаюць, што гэтае даследаванне было праведзенае выключна для таго, каб вывучыць фактары, якія прыкметна ўплываюць на жыццё і здароўе чалавека, а не для таго, каб мець магчымасць прадказваць дату смерці і лёсу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках