28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты падняўся вышэй за $58 упершыню з лета 2015 года

4
Кошт нафты падняўся вышэй за $58 упершыню з лета 2015 года

Кошт барэля нафты маркі Brent вырас у аўторак амаль на 3% і ўпершыню за паўтара года перавысіў $58.

Рост сусветных нафтавых коштаў у першы працоўны для біржаў дзень пасля заканчэння навагодніх свят паскорыўся на фоне паведамленняў аб пачатку скарачэння аб'ёмаў нафтаздабычы ў рамках укладзенага ў 2016 годзе пагаднення OPEC і краін, якія не ўваходзяць у картэль, піша РБК.

На фоне заявы кіраўніка нацыянальнай нафтавай кампаніі Кувэйта Джамаля Джафара, што яны ўжо скарацілі аб'ём здабычы на 130 тысяч бар/дзень, кошт барэля Brent на біржы ICE упершыню амаль за паўтара года падняўся вышэй за $58.

На максімуме кошт барэля дасягнуў у аўторак адзнакі $58,38, што на 2,75% вышэй за ўзровень закрыцця апошніх таргоў 2016 года. У папярэдні раз даражэй за $58 за барэль Brent каштаваў 16 ліпеня 2015 года.

Раней аналітыкі заяўлялі, што дынаміка сусветных коштаў нафты ў 2017 годзе шмат у чым будзе вызначацца выкананнем дамоўленасцяў аб скарачэнні нафтаздабычы дзяржавамі OPEC і краінамі, якія не ўваходзяць у картэль. 21-22 студзеня 2017 года пытанні выканання ўмоў дамовы плануецца абмеркаваць на пасяджэнні ў Вене.

Да 13:00 паводле беларускага часу кошт барэля Brent на біржы

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках