25 красавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данчык: Беларусь — гэта маё жыццё

13
Данчык: Беларусь — гэта маё жыццё

Сёння вядомаму беларускаму спеваку і журналісту споўнілася 59 гадоў.

Спявак і журналіст Данчык (сапраўднае імя - Багдан Андрусішын) нарадзіўся ў ЗША ў сям'і ўкраінца і беларускі, з дзяцінства гаварыў на мовах сваіх бацькоў, паведамляе «Белсат».

У 1977-м годзе ён запісаў свой дэбютны альбом «Беларусачка» — фактычна, першы беларускі дыск у ЗША.

Калі неўзабаве ён трапіць на канцэрт «Песняроў», — ансамбль гастраляваў у Амерыцы — эфект будзе моцным і для Данчыка, і для Уладзіміра Мулявіна.

Данчык вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку, а Беларусь упершыню наведаў у трыццаць гадоў.

У дакументальным фільме Галіны Навумчык ён кажа, што разумее, якую ролю адыграў у 80-я і 90-я: «Гэта было важна ў тыя гады адраджэння — было адчуванне, што нешта зменіцца, а я даваў імпульс гэтаму руху і беларускай свядомасці, якая тады расла: малады амерыканец, які гаворыць па-беларуску, які спявае па-беларуску — гэта быў кур'ёз».

«Беларусь — гэта маё жыццё, кожны дзень я насычаны ўсім, што там адбываецца, — прызнаецца Данчык. — І сёння я б хацеў каб з'явіўся Данчык-2».

Свой апошні альбом — «Калядныя песні» — Данчык запісвае ў 1997-м, пасля чаго заяўляе аб спыненні музычнай кар'еры.

Цяпер Багдан Андрусішын жыве ў Празе і працуе на беларускай службе радыё «Свабода».

Дырэктар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук заўважае: «Мы працуем разам з пачатку 1990-х — уяўляеце, што такое, дваццаць год працаваць побач з Моцартам?!».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках