28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці школьнік абстраляў аўтобус з пнеўматыкі

9
У Берасці школьнік абстраляў аўтобус з пнеўматыкі
Фота: ctv.by

У Берасці распачалі страляніну з пнеўматыкі проста па рэйсавым аўтобусе.

Інцыдэнт адбыўся на світанні. Разгледзець хулігана кіроўцу не ўдалося, бо было яшчэ цёмна.

Пазней міліцыянты выявілі, што снайперам быў падлетак, вучань адной з мясцовых школ. Стрэлам ён разбіў бакавую шыбу аўтобуса, паведамілі ў праграме «Навіны 24 гадзіны» на СТВ.

«Выявіць злачынцу нам дапамагла сістэма відэаназірання на найбліжэйшай краме. Мы атрымалі добрыя прыкметы і знайшлі яго ў адной з навучальных устаноў. Раней злачынстваў такога характару на тэрыторыі нашага раёна не здаралася. Гэта першы выпадак, калі з пнеўматычнага пісталета быў расстраляны аўтобус», - распавёў Аляксандр Талатынік, намеснік начальніка Маскоўскага РАУС Берасця ў ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

У дачыненні да 14-гадовага падлетка распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства». Максімальная адказнасць прадугледжвае 3 гады пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках