25 красавiка 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны пратэст мянчанкі каля Драздоў

107
Стыхійны пратэст мянчанкі каля Драздоў
Фота: onliner.by

Жанчына забралася на вежавы кран, патрабуючы спыніць зруйнаванне яе дома.

У Менску 31 студзеня жанчына забралася на кран і патрабавала справядлівай кампенсацыі за зруйнаванне свайго дома ў «Лебядзіным». Менавіта сёння яе сям'ю павінны былі прымусова выселіць судовыя выканаўцы. Дом жанчыны павінен зруйнаваць забудоўшчык «Тапас» пад будаўніцтва свайго комплексу «Алімпік Парк» і кампенсаваць жыхарам гэтае зруйнаванне. Але кампенсацыя, якую забудоўшчык прапанаваў некалькім сем'ям, — а гэта тры не новыя кватэры — людзей не задаволіла.

У восем раніцы карэспандэнту tut.by патэлефанаваў сын жанчыны Канстанцін і паведаміў, што яго маці Галіна Ігнатовіч забралася на вежавы кран каля дома. Яна пагражае скінуцца, калі не будзе забяспечана справядлівая кампенсацыя за зруйнаваны дом. Патрабаванні ў пісьмовай форме жанчына пакінула ўнізе.

Нявестка Святлана паспрабавала ўгаварыць Галіну спусціцца, дабралася да сярэдзіны вышыні крана, але Галіна прыстрашыла саскочыць уніз — і Святлане давялося спусціцца.

Пад вежавым кранам ратавальнікі разгарнулі надзіманую канструкцыю. Прыбыло кіраўніцтва раёна і начальнік ГУУС Менгарвыканкама.

Фота: «Наша Ніва»

Начальнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Барсукоў абяцаў Галіне Канстанцінаўне, што гатовы, калі яна спусціцца, асабіста адвезці яе на перамовы са старшынём Менгарвыканкама Андрэем Шорцам.

Калі Галіна Ігнатовіч запатрабавала прэсу, усіх «старонніх» выціснулі з будоўлі.

— Я сам не ведаю, на якіх умовах яна гатовая спусціцца, — распавёў сын Галіны Канстанцін. — Яна ўсё ўпотай рыхтавала. Учора сям'і проста сказала, што ў яе ёсць два планы. Але ніхто не думаў, што сярод іх можа быць такі.

А 9.45 уся сям'я была пад кранам. Дзеці ўгаворвалі Галіну Канстанцінаўну спусціцца, але яна адмаўлялася.

А 10.45 да прэсы выйшаў другі сын Галіны Ігнатовіч, Аляксей. Ён паведаміў: бацька, Іван Ігнатовіч, з Канстанцінам, ягонай жонкай і начальнікам менскай міліцыі Барсуковым едуць на перамовы да Андрэя Шорца. Яны хочуць дамагчыся гарантый, што сёння не будзе ні прымусовага высялення, ні зруйнавання дома. Што ім дазволяць абскардзіць пастанову суда першай інстанцыі, паводле якой іх высяляюць у гарадскім судзе і, калі спатрэбіцца, і ў Вярхоўным. «Мы проста хочам, каб усё было паводле закона», — удакладніў Аляксей.

А 11.10 усе вярнуліся. На нарадзе ў Шорца, са слоў Святланы, нявесткі Галіны Канстанцінаўны, пракурор горада перанёс зруйнаванне на 6 лютага.

Самай Галіне Канстанцінаўне стала дрэнна. Да яе падняліся два выратавальнікі і два медыкі, вырашаецца пытанне, як яе спусціць.

А 11.18. да крана, на якім некалькі гадзін правяла жанчына, прыставілі выратавальную лесвіцу. Галіна Ігнатовіч павольна, з падстрахоўкай, спусцілася, але не па пажарнай лесвіцы, а па той, па якой і паднялася наверх.

Аб 11.30 адразу пасля таго, як ступіла на зямлю, жанчына адправілася да лекараў хуткай дапамогі. Галіну Канстанцінаўну пачалі аглядаць медыкі. Як расказаў яе сын Канстанцін:

- Мама вельмі перахвалявалася і перамерзла, цяпер вырашаюць, ці трэба ёй у бальніцу. Я вельмі рады, што ўсё скончылася.

Аб 11.45 Галіну Ігнатовіч шпіталізавалі з пераахаладжэннем.

— У свякрухі моцна падняўся ціск, яна паехала ў бальніцу, — распавяла нявестка Галіны Ігнатовіч Святлана. — У Менгарвыканкаме размова адбылася, высяленне перанеслі на 6 лютага. На гэтым пакуль усё.

У лісце, які напісала Галіна Ігнатовіч, гаварылася аб тым, што сёння яе з сям'ёй высяляюць у прымусовым парадку паводле пастановы суда: «Гэта жыллё (дом) адзінае, якое мне перайшло ў спадчыну ад бацькоў. Іншага я сваім дзецям не змагла пабудаваць. За што наша сям'я так правінілася, што нас пазбавілі законнага права нават абскардзіць судовую пастанову?».

Выразных патрабаванняў не прапісана. Да гэтага Ігнатовічы тлумачылі: у доме на 116 квадратных метрах жывуць Галіна, два яе сыны з жонкамі і дзецьмі, былы муж з новай жонкай. Усяго прапісана 11 чалавек. Сям'я намагае на кампенсацыі ў выглядзе двух кватэр для сыноў і грашовай кампенсацыі для Галіны і яе былога мужа. Паводле ж пастановы суда ж ім выдзелілі тры кватэры.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках