25 красавiка 2024, Чацвер, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Конга збіты гелікаптэр Мі-24 з беларускім экіпажам

21
У Конга збіты гелікаптэр Мі-24 з беларускім экіпажам

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 28 студзеня былі збітыя два ўдарныя гелікаптэры Мі-24.

Адзін экіпаж гелікаптэра складаўся з грамадзян Грузіі, а другі з грамадзян Беларусі. Грузінскі экіпаж здзейсніў аварыйную пасадку, гелікаптэр пад кіраваннем грамадзян Беларусі пацярпеў катастрофу, лётчыкі былі шпіталізаваныя. Пра гэта паведамляюць грузінскія СМІ са спасылкай на мясцовы вайскова-аналітычны часопіс «Арсеналі».

Інфармацыю таксама пацвердзілі ў міністэрстве абароны Грузіі, паведамляе грузінскі навінавы сайт «Interpressnews». У каментары міністэрства абароны Грузіі паведамляецца, што лётчыкі не маюць ніякага дачынення да УС Грузіі і знаходзяцца на тэрыторыі ДР Конга ў якасці прыватных асоб.

Адзначым, што інфармацыя аб падзенні двух гелікаптэраў УС ДР Конга была пацверджана таксама французскай газетай RTL. Але аб нацыянальнай прыналежнасці экіпажаў у артыкуле не згадваецца.

На ўзбраенні ДР Конга знаходзіцца 6 адзінак гелікаптэраў Мі-24.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык запэўніў, што міністэрства сочыць за сітуацыяй, аднак пакуль не валодае ўсёй інфармацыяй.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ідзе грамадзянская вайна, не спыняюцца пратэсты супраць прэзідэнта Джозэфа Кабілы - сына экс-дыктатара Ларан-Дэзірэ Кабілы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках