29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на «Гроднаазот»: аўтамабіль закрануў трубаправод з аміякам

9
НЗ на «Гроднаазот»: аўтамабіль закрануў трубаправод з аміякам

Праводзяцца замеры на ўтрыманне аміяку па перыметры тэрыторыі прадпрыемства.

На тэрыторыі «Гроднаазота» аўтамабіль закрануў трубу з вадкім аміякам.

Трубаправод быў неадкладна адключаны, пацярпелых няма, праводзяцца замеры на змяшчэнне аміяку. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

Здарэнне адбылося 31 студзеня пад 17.25 паводле менскага часу.

«Грузавы аўтамабіль іншай арганізацыі, які прыбыў пад загрузку прадукцыі, рухаючыся па тэрыторыі прадпрыемства пад забараняльны знак па вышыні, збіў трубаправод, праз які праводзілася выдача вадкага аміяку цэха аміяк-3 у межцэхавыя камунікацыі прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікі «Гроднаазоту» адключылі трубаправод запорнай арматурай. Небяспечная зона была агароджаная. Праводзяцца замеры на змяшчэнне аміяку па перыметры тэрыторыі прадпрыемства.

Паводле звестак замераў змяшчэнне аміяку паводле стану на 18.30 аўторка, на мяжы санітарна-ахоўнай зоны і найбліжэйшай жылой забудовы, завулку Куйбышава, — ніжэйшае за адчувальнасць метаду вымярэння.

«Пацярпелых няма. Пагрозы жыццю і здароўю людзей на прадпрыемстве і жыхароў горада няма», — упэўненыя на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках