23 красавiка 2024, aўторак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У брытанскім парламенце пачаліся дэбаты наконт закону аб Brexit

У брытанскім парламенце пачаліся дэбаты наконт закону аб Brexit

Чакаецца, што многія дэпутаты могуць паспрабаваць заблакаваць Brexit.

У брытанскім парламенце пачаліся дэбаты аб законапраекце аб выхадзе краіны з Еўрапейскага Звязу, перадае «Радыё Свабода».

Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй змагаецца за прыняцце закона, які дасць ёй права да канца сакавіка выкарыстаць артыкул 50 Лісабонскай дамовы аб ЕЗ, якая вызначае юрыдычную працэдуру выхаду з арганізацыі. (На мінулым тыдні Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пастанавіў, што прэм'ер не мае паўнамоцтваў пачынаць працэдуру без ухвалення парламента.)

Чакаецца, што многія дэпутаты – прыхільнікі еўраінтэграцыі могуць запатрабаваць у Мэй агучыць падрабязнасці стратэгіі кабінета на перамовах з ЕЗ ці ўвогуле паспрабаваць заблакаваць Brexit.

Перад пачаткам пасяджэння парламента ў аўторак міністр у справах выхаду з Еўразвязу Дэвід Дэвіс заявіў, што прыняцце закона проста пацвердзіць вынікі рэферэндуму 23 чэрвеня, на якім большасць брытанскіх выбарцаў прагаласавалі за Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках